У цэнтры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшоў семінар для валанцёраў
З 11 па 13 сакавіка i з 13 па 15 сакавіка ў мінскім цэнтры «Карытас» (в. Ляскоўка, Бараўляны) прайшоў семінар для дзвюх груп валанцёраў, якія былі запрошаны з розных парафій, а таксама парафіяльных філіялаў «Карытас» з усёй Беларусі.
Мэтай семінара з’яўляецца навучанне ўдзельнікаў асновам валанцёрства на досведзе працы Мальтыйскай службы сацыяльнай дапамогі з Германіі.
Вялікі акцэнт падчас заняткаў робіцца менавіта на практычную частку: валанцёры вучацца аказваць першую медыцынскую дапамогу, даглядаць за ляжачымі хворымі, практыкуюцца ў розных формах творчых заняткаў з дзецьмі і проста добра праводзяць час разам.
Хочаш дапамагчы дзецям? Зрабі свой чацвер добрым!
У горадзе Мінску ў трох крамах сеткі «Гіппа» ёсць магчымасць прыняць удзел у дабрачыннай акцыі Фонда Прападобнай Еўфрасiннi Полацкай«Добры чацвер». Мэтай гэтай акцыі, як дзеліцца яе каардынатар Наталля Свiдуновіч, з’яўляецца «збор ахвяраванняў — тавараў — для дзяцей і дзяцей-інвалідаў дамоў-інтэрнатаў Мінскай вобласці».
Сродкі гігіены і наборы для дзіцячай творчасці — гэта тое, што можна набыць у краме і адразу аддаць у спецыяльны кошык, што знаходзіцца пры выйсці з крамы і каля якога можна ўбачыць валанцёраў, якія раздаюць усім, хто ўваходзіць, інфармацыйныя флаеры. Час правядзення акцыі — з 18.00 да 21.00.
Валанцёры «Карытас» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі састарэлых і інвалідаў у Віцебскім доме-інтэрнаце
4 сакавіка валанцёры «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з музычным ансамблем «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.
Валанцёры «Карытас» прыехалі ў госці з невялікімі падарункамі. Маладыя людзі дарылі свае ўсмешкі і жывыя адносіны, якіх часам так не хапае жыхарам гэтай установы.
1 сакавіка адзначаецца Дзень "Нуль дыскрымінацыі"
1 сакавіка - дзень «Нуль дыскрымінацыі». У гэты дзень мы святкуем індывідуальнасць і непаўторнасць кожнага.
Дзень «Нуль дыскрымінацыі» - гэта магчымасць аб'яднацца супраць дыскрымінацыі і адзначыць права кожнага жыць з годнасцю паўнавартасным і прадуктыўным жыццём. Пол, нацыянальнасць, узрост, асаблівыя патрэбы, паходжанне, рэлігія, мова, колер скуры або любая іншая прыкмета не павінна быць прычынай для дыскрымінацыі.
Сімвалам нулявой дыскрымінацыі з'яўляецца малюнак матыля як знака пераўтварэнняў.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.