Адкрыццё выставы "Мой свет у фарбах"
16 мая 2016 году ў Доме Кіно адбылося адкрыццё выставы “Мой свет у фарбах”.
Творы, якія тут можна ўбачыць– гэта работы маладых людзей з асаблівасцямі развіцця і іх сем’яў.
Аўтары карцін займаюцца на базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў дзяржаўнай установы “Крупскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. Ствараючы жывапісныя работы, маладыя людзі з асаблівасцямі развіцця раскрываюць свой унутраны свет і сваё бачанне рэальнасці, выказваюць сваё стаўленне да яе і навакольных людзей.
«Карытас» Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі праводзіць праект «Мой свет у фарбах».
У 2011 годзе унікальная магчымасць пісаць карціны маслам прадставілася людзям з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленне дзённага прабывання для інвалідаў Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Дзякуючы доўгаму супрацоўніцтву з Рэлігійнай місіяй "Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі нарадзіўся сумесны праект "Мой свет у фарбах". Прадстаўнікі Мальтыйскай службы сацыяльнай дапамогі з Германіі набылі маладым інвалідам палотны, алейныя фарбы, рамкі для карцін.
Святы Айцец: не можна мірыцца з насіллем адносна дзяцей
Змагацца супраць усіх форм насілля ў адносінах да непаўналетніх заклікаў Папа Францішак 1 мая 2016 г. падчас нядзельнай малітвы “Regina Caeli” у Ватыкане. “Гэта вялікая трагедыя! Мы не можам мірыцца з насіллем у адносінах да дзяцей. Мы павінны абараняць дзяцей і строга караць усіх тых, хто здзяйсняе гвалт у дачыненні да непаўналетніх”, - сказаў Папа, вітаючы прысутных на плошчы св. Пятра актывістаў аб’яднання “Meter”, якое на працягу многіх гадоў змагаецца супраць усіх форм эксплуатацыі непаўналетніх. “Дзякую вам за вашу прыхільнасць. Працягвайце працаваць з мужнасцю!”, - сказаў Святы Айцец.
Дзень малітвы і памяці ахвяр аварыі на ЧАЭС прайшоў сярод валанцёраў "Карытас" Гродна
26 красавіка, сярод валанцёраў гродзенскага "Карытас" праводзіўся Дзень малітвы і памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Таму што роўна 30 гадоў таму, 26 красавіка 1986 года, у ходзе эксперыменту на чацвёртым энергаблоку з-за памылкі абслуговага персаналу і тэхнічных асаблівасцяў рэактара адбыўся цеплавы выбух. Аварыя на ЧАЭС стала самай буйной у гісторыі атамнай энергетыкі.
Валанцёры сабраліся для таго, каб разам памаліцца за ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў радыяцыйнай аварыі, а таксама больш даведацца пра саму аварыю на ЧАЭС і яе наступствах.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.