Змагацца супраць усіх форм насілля ў адносінах да непаўналетніх заклікаў  Папа Францішак 1 мая 2016 г. падчас нядзельнай малітвы “Regina Caeli” у Ватыкане. “Гэта вялікая трагедыя! Мы не можам мірыцца з насіллем у адносінах да дзяцей. Мы павінны абараняць дзяцей і строга караць усіх тых, хто здзяйсняе гвалт у дачыненні да непаўналетніх”, - сказаў Папа, вітаючы прысутных на плошчы св. Пятра актывістаў аб’яднання “Meter”, якое на працягу многіх гадоў змагаецца супраць усіх форм эксплуатацыі непаўналетніх. “Дзякую вам за вашу прыхільнасць. Працягвайце працаваць з мужнасцю!”, - сказаў Святы Айцец.

Асацыяцыя, створаная італьнскім святаром Фартуната Дзі Нота, бясплатна аказвае псіхалагічную і юрыдычную дапамогу ахвярам сексуальнага насілля і іх сем’ям, клапоціцца пра бяспеку дзяцей у выпадках міжнароднага ўсынаўлення, рэалізуе праекты для школ, парафій, адукацыйных устаноў, дзяржаўных і прыватных арганізацый, якія тычацца эмацыйнай адукацыі, міжасобасных адносін, а таксама прафілактыкі і павышэння дасведчанасці адносна ўсіх форм жорсткага абыходжання з дзецьмі.

http://be.radiovaticana.va

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы