Прадстаўнікі “Карытас” прынялі ўдзел у Міжнародным кангрэсе “Renovabis“
Прадстаўнікі «Карытас» Беларусь прынялі ўдзел у Міжнародным кангрэсе «Renovabis», які ў гэтым годзе быў прысвечаны тэме «Сведкі Евангелля - афармляльнікі свету. Да ролі манаскіх ордэнаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе».
Да ўдзельнікаў кангрэса было зачытана прывітальнае слова Папы Францішка, Канцлера Германіі Ангелы Меркель, а таксама Старшыні праваслаўнага епіскапату Германіі Мітрапаліта Аўгусціна.
Дабрачыннае таварыства “Карытас” арганізавала дзіцячы адпачынак у Бельгіі
Гэтае лета стала для невялікай групы дзяцей з усіх дыяцэзій Беларусі адметным – цэлы месяц яны мелі магчымасць адпачываць у бельгійскіх сем’ях і стаць іх дарагімі гасцямі.
Паездку арганізавала Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” пры фінансавай падтрымцы бельгійскай арганізацыі “Euro-Children”. Група складалася з 7 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў і аднаго суправаджальніка.
Валанцёры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі наведалі прыёмную сям'ю ў вёсцы Багданава
20 жніўня адбылася паездка валанцёраў “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў вёску Багданава (Мінская вобласць, Валожынскі р-н).
Валанцёры на чале з дырэктарам архідыяцэзіяльнага “Карытас” бр. Андрэем Жылевічам OFMCap наведалі сястру Алену Дварэцкую – каталіцкую манахіню, якая выхоўвае 9 прыёмных дзяцей.
Кс. Раман Рачко ўзначаліць "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі
З пачаткам жніўня 2016 г. новым дырэктарам "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі быў прызначаны ксёндз Раман Рачко. Новую пасаду ён будзе сумяшчаць з абавязкамі рэктара ВДС у Гродне. На пасадзе кіраўніка "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі святар замяніў кс. Віталія Дабраловіча, якія быў дырэктарам дабрачыннай арганізацыі з 2006 года.
У адпаведнасці з рашэннем Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, ксёндз Віталій Дабраловіч у кастрычніку 2015 г. быў прызначаны дырэктарам Нацыянальнага Дабрачыннага каталіцкага таварыства "Карытас".
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.