Кангрэс Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы з удзелам прадстаўнікоў Беларусі: міласэрнасць, як ніколі, патрабуе сёння «матэрыялізацыі»
З 15 па 18 верасня ў Сараева (Боснія і Герцагавіна) праходзіць кангрэс Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы на тэму «Міласэрнасць — сведчанне пра веру праз дзейнасць».
Праграма мерапрыемства вельмі насычаная. Побач са шматлікімі сведчаннямі аб дабрачыннай дзейнасці ўдзельнікі могуць наведаць і ацаніць магчымасці розных дабрачынных структур і арганізацый мясцовага Касцёла. Гэта і аддзелы «Карытас», і Інтэрнацыянальны цэнтр айцоў францішканаў, і дом і для дзяцей-сірот, і іншыя месцы — прычым на тэрыторыі Босніі, дзе гістарычна пераважае мусульманскае насельніцтва. Усё гэта дазваляе ўбачыць, наколькі сур’ёзна, нягледзячы на існуючыя цяжкасці, Касцёл у Еўропе імкнецца выканаць сваю дабрачынную місію.
Прадстаўнікі «Карытас» Беларусі прымаюць удзел у кангрэсе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы
У чацвер 15 верасня ў г. Сараева (Боснія і Герцагавіна) пачаўся кангрэс Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы. Тэма кангрэса: «Міласэрнасць - сведчанне пра веру праз дзейнасць».
З Беларусі ў дадзеным кангрэсе бяруць удзел Старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дырэктар Нацыянальнага «Карытас» у Беларусі кс. Віталій Дабраловіч і дырэктар «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі кс. Раман Рачко.
Інтэрв'ю з новым дырэктарам "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі
З жніўня бягучага года дырэктарам “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі прызначаны кс. д-р Раман Рачко. Новую пасаду ён будзе сумяшчаць з абавязкамі рэктара Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. У інтэрв’ю святар распавядае пра планы арганізацыі, яе асаблівасці і магчымы саўдзел кожнага ў дабрачыннай справе.
«Міжнародны дзень дабрачыннасці закліканы зацвердзіць прынцып міласэрнасці ў грамадстве» - 5 верасня адзначаецца дзень дабрачыннасці
5 верасня па праву можна лічыць святам тых, чыя дзейнасць накіравана на дапамогу і аказанне падтрымкі патрабуючым, хворым людзям, сіротам і бежанцам.
Менавіта аказанню дабрачыннай дапамогі ў цэлым, а таксама людзям, якія атрымліваюць велізарную радасць ад таго, што змаглі змяніць жыццё іншага чалавека ў лепшы бок, і прысвечана гэтае міжнароднае свята.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.