Мінск наведае адна з самых шматдзетных сем’яў Еўропы – гішпанская сям’я Пасціга-Пік
Сужонкі Пасціга-Пік - самая шматдзетная пара Еўропы з дзецьмі школьнага ўзросту - у іх 18 дзетак. Яны сталі героямі многіх газетных публікацыяў і тэлеперадач, а 49-гадовая Роза нядаўна выпусціла кнігу, у якой распавядае аб жыцці сваёй сям'і і на асабістым досведзе паказывае, як быць шчаслівым побач з іншымі людзямі. У 2016 годзе кнігу пераклалі на беларускую мову і выдалі ў Мінску. Усяго кніга шматдзетнай матулі з Гішпаніі перакладзеная ўжо на 11 моваў.
«Карытас» Гродна шукае неабыякавых фатографаў і візажыстаў
Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі запрашае неабыякавых фатографаў і візажыстаў прыняць удзел у дабрачынным фотапраекце «Асаблівая зімовая казка».
У рамках інтэграцыйнага праекта «Разам» будзе арганізавана зімовая фотасесія для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і іх бацькоў.
Дзеці з інтэграцыйнага праекта «Разам» - гэта маленькія выхаванцы дашкольнай групы «Карытас» для дзяцей з асаблівасцямі развіцця ў ДУА «Цэнтр развіцця дзіцяці №30 г. Гродна".
Акцыя “Мы разам” для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшла ў Глыбокім
Мерапрыемства арганізавала дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас” пры парафіі Святой Тройцы. На яго сабраліся людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькі, апекуны, сацыяльныя работнікі як з Глыбокага, так і з усёй Віцебскай вобласці (Шаркаўшчына, Ушачы, Лепель, Паставы, Мёры, Браслаў, Луначарскае, Петрунова).
Па словах кіраўніка парафіяльнага “Карытас” у Глыбокім Генадзя Бервячонка, мэта акцыі – звярнуць увагу грамадства на праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У нашай краіне прысутнічае яшчэ тэндэнцыя, якая дасталася нам у спадчыну ад савецкіх часоў, калі інвалідаў хавалі ад грамадства, таму людзі іх не заўважаюць, і ў грамадстве прысутнічае некаторая абыякавасць да праблем гэтых людзей.
Прадстаўнікі Нацыянальнага «Карытас» прынялі ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі «Быць бацькамі»
18-19 кастрычніка 2016 года ў г. Магілёве адбылася міжнародная канферэнцыя «Быць бацькамі!». Арганізатарам канферэнцыі выступіла міжнародная грамадская арганізацыя «SOS-Дзіцячыя вёскі» у партнёрстве з Упраўленнем адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, установай адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі», «SOS-дзіцячыя вёскі Магілёў». Канферэнцыя была арганізавана ў рамках дзейнасці праекта «Школа бацькоў», які рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.