Сужонкі Пасціга-Пік - самая шматдзетная пара Еўропы з дзецьмі школьнага ўзросту - у іх 18 дзетак. Яны сталі героямі многіх газетных публікацыяў і тэлеперадач, а 49-гадовая Роза нядаўна выпусціла кнігу, у якой распавядае аб жыцці сваёй сям'і і на асабістым досведзе паказывае, як быць шчаслівым побач з іншымі людзямі. У 2016 годзе кнігу пераклалі на беларускую мову і выдалі ў Мінску. Усяго кніга шматдзетнай матулі з Гішпаніі перакладзеная ўжо на 11 моваў.
Роза прэзентуе для нас сваю кнігу па-беларуску – “Як жыць шчасліва ў сям’і з 1, 2, 3… дзецьмі?”. Яе муж Хасэмарыя пазнаёміць беларусаў з сусветна вядомымі курсамі Міжнароднай федэрацыі сем’яў (IFFD).
Запрашаем на прэзентацыю кнігі шматдзетнай гішпанкі "Як жыць шчасліва з 1, 2, 3... дзецьмі?" па-беларуску!
25 лістапада, 18.00 - вул. Магілёўская, 2/2 (ст. м. Інстытут культуры)