Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на III нядзелю Вялікага посту (нядзеля Карытас)
Прашу вас, браты, праз літасць Божую: аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, святую, прыемную Богу як разумнае служэнне вашае (Рым 12, 1).
Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану!
Кожны дзень чалавек знаходзіцца ў пошуках рэалізацыі сваіх пажаданняў, задаволення сваіх патрэбаў. Аднак дасягаючы пастаўленай мэты, рэалізуючы свае пажаданні, чалавек адчувае задавальненне только на працягу адносна кароткага моманту. І так адбываецца ўсё жыццё, як быццам чалавечае існаванне зводзіцца толькі да пагоні за задаволеннем сваіх эгаістычных патрэбаў, з-за чаго ў выніку ўзнікае толькі стомленасць і яшчэ большая незадаволенасць тым, што чалавек мае. Той, хто не выходзіць з цеснага кола выключна матэрыяльных інтарэсаў і клопатаў, паступова губляе сапраўдны сэнс свайго існавання на зямлі і расчароўваецца ў жыцці, часам нават у росквіце сваіх чалавечых сілаў і магчымасцяў.
Праект дзіцячай вёскі “Карытас-Міласэрнасць”
У «Карытас» вялікая ўвага надаецца дапамозе дзецям з інваліднасцю, якія засталіся без апекі бацькоў. Адным з найбольш значных праектаў у гэтай сферы з'яўляецца сумесны з дзяржавай праект – дзіцячая вёска для дзяцей-інвалідаў.
Будаўніцтва «Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця» рэалізавала Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас-Міласэрнасць» Пінскай дыяцэзіі на ахвяраванні міжнародных і мясцовых спонсараў.
Інтэрв'ю з дырэктарам Нацыянальнага "Карытас" для часопіса Ave Maria
Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» — найбуйнейшая каталіцкая арганізацыя ў свеце, якая дапамагае людзям у патрэбе. У нашай краіне яна існуе ўжо 25 гадоў. Пра тое, чым жыве арганізацыя сёння, распавядае дырэктар Нацыянальнага «Карытаса» кс. Віталій Дабраловіч.
У гомельскай дзіцячай вёсцы пачалі арганізацыю дзённага знаходжання для інвалідаў
Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» пачала арганізацыю дзённага знаходжання для 14 чалавек - маладых і дарослых інвалідаў па двух суботах у месяц ва Установе «Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця».
- Галоўнай мэтай з'яўляецца паляпшэнне якасці жыцця маладых і дарослых людзей з інваліднасцю, якія пражываюць дома ў сем'ях, дзякуючы інтэграцыі і развіццю для наладжвання кантактаў у грамадстве.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.