18 снежня на тэрыторыі Касцёла свв. Сымона і Алены пройдзе дабрачынны калядны кірмаш "Карытас"
Кірмаш будзе праходзіць у нядзелю 18 снежня, з 9 00 да 15 00 гадзіны, на тэрыторыі Чырвонага Касцёла.
Падчас акцыі "Карытас" прадставіць вырабы і калядныя падарункі, зробленыя рукамі валанцёраў разам з маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Будзе магчымасць набыць каляндар “Карытас”.Таксама кожны жадаючы зможа падрабязней даведацца пра дзейнасць, якая вядзецца ў арганізацыі.
"Калядная акцыя" праводзіцца штогод і як паказвае практыка менавіта праз падобныя акцыі можна прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем людзей жывучых у нястачы. Далучаючыся да гэтай акцыі- вы падтрымліваеце дабрачынныя праекты “Карытас”. Хто ведае, каму наступнаму будзе патрэбна дапамога?
Прадстаўнікі «Карытас» Беларусь прынялі ўдзел у семінары па абароне правоў дзяцей
На працягу двух дзён, 6-7 снежня, супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас», задзейнічаныя ў рэалізацыі праектаў, накіраваных на дапамогу дзецям, удзельнічалі ў семінары, арганізаваным ўкраінскай дабрачыннай арганізацыяй «Фонд Асперн».
Мадэратарам семінара была прадстаўніца «Карытас» Аўстрыі - Астрыд Вінклер. Сярод удзельнікаў трэнінгу былі таксама прадстаўнікі дабрачынных арганізацый «Карытас» Украіны і Малдовы.
Тэма семінара: "Рэалізацыя палітыкі па абароне дзяцей: ацэнка апошніх двух гадоў: пазітыўная практыка і праблемы».
"Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі праводзіць штогадовую дабрачынную акцыю “Калядная свечка”
Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу сацыяльна неабароненым дзецям. Кожны, хто хоча дапамагчы дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе, мае такую магчымасць далучыцца да дабрачынных спраў “Карытас”.
Дабрачынная акцыя “Калядная свечка” праходзіць у Беларусі ўжо многія гады. З кожным годам да акцыі далучаецца ўсё больш вернікаў, а значыць, усё большай колькасці дзяцей удаецца дапамагчы.
Валанцёр «Карытас» Гродна распавяла, што для яе значыць валанцёрства і што яна атрымала наўзамен
У сусветны дзень валанцёра, які Генеральная Асамблея ААН прапанавала адзначаць 5 снежня, мы пагаварылі пра матывацыю да валанцёрскай дзейнасці.
На пытанне "ЧЫМ ДЛЯ МЯНЕ ЁСЦЬ ВАЛАНЦЁРСТВА "КАРЫТАС?" адказала Марыя Янкевіч (Валанцёр “Карытас” Гродна):
Перш чым распавесці аб праектах «Карытас-Гродна», я распавяду невялікую гісторыю пра тое, як прыйшла ў «Карытас». Напэўна, у кожнага чалавека бывае перыяд у жыцці, калі ён зусім незадаволены сабой, сваім характарам, паводзінамі, перыяд, калі ўсё надакучыла, хочацца пераменаў, але гэтым пераменаў няма адкуль брацца. Такі адрэзак ў жыцці ў мяне быў у пачатку мінулай восені, я ўсведамляла, што стала з раздражненнем ставіцца да навакольных, любімы занятак перастаў здавацца цікавым, і нічога зрабіць з гэтым я не магла. Але адзін выпадак стаў штуршком да пераменаў, якія мне былі так патрэбныя.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.