Кірмаш будзе праходзіць у нядзелю 18 снежня, з 9 00 да 15 00 гадзіны, на тэрыторыі Чырвонага Касцёла. 

Падчас акцыі  "Карытас" прадставіць вырабы і калядныя падарункі, зробленыя рукамі валанцёраў разам з маладымі людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Будзе магчымасць набыць каляндар “Карытас”.Таксама кожны жадаючы зможа падрабязней даведацца пра дзейнасць, якая вядзецца ў арганізацыі.

"Калядная акцыя" праводзіцца штогод і як паказвае практыка менавіта праз падобныя акцыі можна прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем людзей жывучых у нястачы. Далучаючыся да гэтай акцыі- вы падтрымліваеце дабрачынныя праекты “Карытас”. Хто ведае, каму наступнаму будзе патрэбна дапамога?

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы