Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.
Адгукнуўшыся на заклік Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Карытас Беларусь адкрыў дабрачынны рахунак для дапамогі тым, хто апынуўся ў крытычнай сітуацыі на мяжы.
Ахвяраванні вы можаце здзейсніць праз дабрачынны рахунак:
Рэквізіты для ахвяраванняў мігрантам:
р/р BY55pjcb31350544160060000933
у ААТ "Пріорбанк"
код банка pjcbby2x
УНП101124634
Адрас банка: г. Мінск,
вул. В. Харужай, 31-А
А таксама праз "Разлік" (АРІП)
(па нумары паслугі 4923361):
- Дабрачыннасць, грамадскія аб'яднанні
- Рэлігійныя аб'яднанні
- Карытас Беларусь
- Ахвяраванне для мігрантаў.
Таксама вы можаце аказаць матэрыяльную дапамогу ў выглядзе цёплага адзення і прадуктаў харчавання ў дыяцэзіяльны Карытас Гродна. Адрас: г. Гродна, вул. Карла Маркса, 4