Калядныя святы для дзяцей у «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
20 снежня ў Дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі адбылося цудоўнае казачнае прадстаўленне “Пад каляднай зоркай”, якое падрыхтавалі валанцеры Дзяржаўнага педагагічнага універсітэту ім. М.Танка “Адкрытае сэрца” пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры педагогікі і псіхалогіі пачатковай адукацыі Ірыны Іванаўны Забаўскай. Дзеці ўбачылі гісторыю нараджэння Езуса.
Калядная забава для ўдзельнікаў "Бэтэль-Карытас" прайшла ў Віцебску
Каляднае мерапрыемства для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі "Бэтэль-Карытас" прайшло ў памяшканні парафіяльнага кафэ пры катэдральным касцеле Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Розныя конкурсы і забавы дапамаглі прысутным радасна правесці час.
На свяце прысутнічалі таксама некаторыя мамы, для якіх гэта нагода сустрэцца, паразмаўляць, падзяліцца сваімі клопатамі і праблемамі.
Дабрачынны калядны кірмаш “Карытас”
18 снежня на тэрыторыі касцёла свв. Сымона і Алены прайшоў дабрачынны калядны кірмаш, арганізаваны “Карытас”.
Кожны выраб, які можна было набыць падчас акцыі, быў зроблены рукамі падапечных сацыяльных майстэрнь разам з валанцёрамі.
«Купляючы хаця б адзін выраб, вы дапамагаеце гэтым людзям працягваць тварыць» - запрашалі валанцёры да ўдзелу ў акцыі.
Калядная сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў "Карытас"
16 снежня супрацоўнікі і валанцёры дабрачыннай каталіцкай місіі «Карытас» з усіх дыяцэзій Беларусі сабраліся ў цэнтры св. Лукі на каляднай сустрэчы з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам.
Сустрэчы папярэднічала святая Імша. У гаміліі арцыбіскуп засяродзіў увагу на тым, што менавіта праз «Карытас» рэалізуецца думка пра тое, што ў кожным чалавеку мы сустракаем Хрыста. «Зусім нядаўна завяршыўся Год Міласэрнасці, але міласэрнасць Езуса на гэтым не завяршылася. Евангелле кажа, што прыйдзе Збаўца і прынясе супакой. Але гэты супакой прыйдзе толькі тады, калі будзе супакой у сэрцы».
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.