18 снежня на тэрыторыі касцёла свв. Сымона і Алены прайшоў дабрачынны калядны кірмаш, арганізаваны “Карытас”.

Кожны выраб, які можна было набыць падчас акцыі, быў зроблены рукамі падапечных сацыяльных майстэрнь  разам з валанцёрамі.

«Купляючы хаця б адзін выраб, вы дапамагаеце гэтым людзям працягваць тварыць» - запрашалі валанцёры да ўдзелу ў акцыі.

Усе работы былі выкананы з высакаякасных матэрыялаў, у актуальных і модных тэхніках. Таму гэтыя пакупкі сталі не толькі добрай справай, але і годным упрыгожваннем  хатняга інтэр'еру  або арыгінальным падарункам для родных і сяброў.

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы