16 снежня супрацоўнікі і валанцёры дабрачыннай каталіцкай місіі «Карытас» з усіх дыяцэзій Беларусі сабраліся ў цэнтры св. Лукі на каляднай сустрэчы з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам.
Сустрэчы папярэднічала святая Імша. У гаміліі арцыбіскуп засяродзіў увагу на тым, што менавіта праз «Карытас» рэалізуецца думка пра тое, што ў кожным чалавеку мы сустракаем Хрыста. «Зусім нядаўна завяршыўся Год Міласэрнасці, але міласэрнасць Езуса на гэтым не завяршылася. Евангелле кажа, што прыйдзе Збаўца і прынясе супакой. Але гэты супакой прыйдзе толькі тады, калі будзе супакой у сэрцы».
Падчас сустрэчы дырэктары дыяцэзіяльных і нацыянальнага «Карытас» прадставілі гадавыя справаздачы і падзяліліся сваімі планамі на будучы год.
Дзяленне аплаткай і віншаванні завяршылі гэтую калядную сустрэчу.
Фота Аляксандры Шчыглінскай,catholic.by