1 снежня- сусветны дзень барацьбы супраць СНІДу
Гэты дзень служыць напамінам пра неабходнасць спыніць глабальнае распаўсюджванне эпідэміі ВІЧ і СНІДу. У першыню абвешчаны СААЗ ў 1988 годзе.Мэтай сусветнага дня барацьбы супраць СНІДу з'яўляецца павышэнне глабальнай дасведчанасці аб ВІЧ / СНІД і дэманстрацыя міжнароднай салідарнасці перад тварам пандэміі.
Сімвалам барацьбы са СНІДам з'яўляецца чырвоная стужачка, ні адна акцыя ў гэтай галіне не абыходзіцца цяпер без яе. Гэтая стужачка як сімвал разумення СНІДу была задумана вясной 1991 года. Яе ідэя належыць мастаку Франку Муру. Ён жыў у правінцыйным гарадку штата Нью-Ёрк, дзе суседняя сям'я насіла жоўтыя стужкі, спадзеючыся на шчаслівае вяртанне сваёй дачкі-салдата з Персідскага заліва.
Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі арганізавала фотапраект «Асаблівая зімовая казка»
У рамках інтэграцыйнага праекта «Разам» 22-23 лістапада 2016 года ў Гродна прайшла дабрачынная фотасесія для дзяцей з асаблівасцямі развіцця і іх мам. Дзеці з інтэграцыйнага праекта "Разам" – гэта маленькія выхаванцы дашкольнай групы "Карытас" для дзяцей з асаблівасцямі развіцця ў ДУА "Цэнтр развіцця дзіцяці №30 г. Гродна". У фотапраекце прынялі ўдзел 7 сем'яў. Ідэя праекта ў тым, каб падтрымаць мам і іх дзяцей, падаўшы прыемную магчымасць папоўніць сямейны фотаальбом памятнымі здымкамі.
Папа: «Карытас» - не сацыяльнае агенцтва, а частка місіі Касцёла
Святы Айцец звярнуўся з адмысловым пасланнем да міжнароднага фонду Карытас, з прадстаўнікамі якога сустрэўся ў Ватыкане 17 лістапада. Касцёл «існуе для таго, каб несці Евангелле», падкрэслівае Папа, «але евангелізацыя патрабуе прыстасавання да розных сітуацыях, патрабуе ўлічваць асаблівасці сямейнага і сацыяльнага жыцця, а таксама міжнародную абстаноўку, з асаблівай увагай да міру, справядлівасці і развіцця». Папа яшчэ раз пацвердзіў пераважны выбар Касцёла на карысць бедных і заклікаў «Карытас» змагацца з сацыяльнай выключнасцю. «Карытас, - нагадаў Папа, - гэта не сацыяльнае агенцтва, але Касцёльная арганізацыя, частка місіі Касцёла».
Польская актрыса выставіла на аўкцыён сваю калекцыю Барбі, каб дапамагчы «Карытас»
Актрыса Патрыцыя Хурляк, вядомая ў Польшчы не толькі ролямі ў кіно і серыялах, але і аўтабіяграфічнай кнігай «Навяртанне вядзьмаркі», выставіла на аўкцыён сваю калекцыю лялек Барбі.
«Спадзяюся, ваша дапамога гэтай цудоўнай моладзі назаўжды застанецца ў сэрцах усіх, а памятка пра гэтую дапамогу — лялькі — будуць вас радаваць».
Сваім крокам Патрыцыя хоча падтрымаць беластоцкае аддзяленне «Карытас» Польшчы, якое займаецца моладдзю з залежнасцямі.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.