Святы Айцец звярнуўся з адмысловым пасланнем да міжнароднага фонду Карытас, з прадстаўнікамі якога сустрэўся ў Ватыкане 17 лістапада. Касцёл «існуе для таго, каб несці Евангелле», падкрэслівае Папа, «але евангелізацыя патрабуе прыстасавання да розных сітуацыях, патрабуе ўлічваць асаблівасці сямейнага і сацыяльнага жыцця, а таксама міжнародную абстаноўку, з асаблівай увагай да міру, справядлівасці і развіцця». Папа яшчэ раз пацвердзіў пераважны выбар Касцёла на карысць бедных і заклікаў «Карытас» змагацца з сацыяльнай выключнасцю. «Карытас, - нагадаў Папа, - гэта не сацыяльнае агенцтва, але Касцёльная арганізацыя, частка місіі Касцёла».

Святы Айцец заклікаў фонд «Карытас» праявіць асаблівы клопат пра ўцекачоў і мігрантаў, каб яны змаглі адчуць сябе як дома ў нашых касцёльных супольнасцях.

http://ru.radiovaticana.va/news/2016/11/18/папа_«каритас»_-_не_социальное_агентство,_а_часть_миссии_це/1273112

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы