Касцёл і дабрачыннасць
Паслуга любові мае важнае значэнне ў місіі Касцёла і з’яўляецца выразам яго сутнасці. Менавіта таму Касцёл так актыўна развівае сацыяльнае вучэнне, заклікае да спраў міласэрнасці і актыўнай пазіцыі ў гэтым пытанні.
Хто мы?
Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” мае сваю больш як 100-гадовую гісторыю ў свеце і ў нашай краіне існуе на працягу 20 год. Карытас ад лацінскага caritas азначае міласэрную любоў. У сваёй працы мы ўдзяляем асаблівую ўвагу дзецям, дзецям-сіротам, інвалідам, малазабяспечаным асобам, пенсіянерам, шматдзетным, няпоўным сем’ям, а таксама ўсім тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі незалежна ад іх рэлігійнай, палітычнай, нацыянальнай і расавай прыналежнасці.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.