Намеснік генеральнага дырэктара «Рэнавабіс» Герхард Альберт: «Вельмі ўражвае аднаўленне хрысціянскага жыцця ў Беларусі ў апошнія 25 гадоў»
«У мінулым, калі адкрытае вызнанне веры ў Беларусі ўскладнялася, многія людзі захавалі свой рэлігійны скарб у сем’ях. Пры гэтым вельмі ўражвае аднаўленне хрысціянскага жыцця ў апошнія 25 гадоў», — такую думку выказаў намеснік генеральнага дырэктара дабрачыннай каталіцкай арганізацыі «Рэнавабіс» Герхард Альберт.
Працоўная паездка па рэгіёнах Беларусі кіраўніка «Рэнавабіс» завяршылася ў сакавіку. У яе межах намеснік генеральнага дырэктара «Рэнавабіс» сустрэўся з прадстаўнікамі шэрагу партнёрскіх арганізацый Беларусі.
«У Беларусі я быў ужо шмат разоў, а ўпершыню наведаў краіну ў 1992 годзе, — прыгадаў нямецкі госць. — З таго часу Беларусь моцна змянілася, асабліва яе сталіца, якая была пашырана да адмысловага мегаполіса. Горад расце вялізнымі тэмпамі — вельмі адчуваецца прыток людзей у сталіцу з усіх частак краіны».
Вялікапостныя рэкалекцыі для супрацоўнікоў і валанцёраў “CARITAS”
З 5 па 7 сакавіка ў у Цэнтры РМ "ДКТ Карытас" Мінска- Магілёўскай Архідыяцэзіі в. Ляскоўка Мінскага раёна адбыліся вялікапостныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў і валанцёраў Дабрачыннай каталіцкай арганізацыі “Карытас” у Беларусі.
«Recolere» (з лацінскай мовы) – збіраць, аднаўляць. Рэкалекцыі – гэта асаблівы час шукання Хрыста і спаткання з Ім, а гэта патрабуе цішыні, засяроджання і інтэнсіўнай малітвы. Кожнаму з нас трэба такі час, у якім мы маем шчасце сабрацца, спарадкаваць свой свет, убачыць рэчы на адлегласці, набыць навізну ў веры і малітве.
Трохдзённыя разважанні праводзіў кс. Яўген Учкуроніс, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў д. Дзярэчын (Гродзенская Дыяцэзія). Тэмай перажытых рэкалекцый было “ГРЭХ (7 галоўных) - МІЛАСЭРНАСЦЬ (Пакаянне)”.
Маніторынг дзейнасці «Карытас» Пінскай дыяцэзіі
26 лютага адбыўся маніторынг дзейнасці «Карытас» Пінскай дыяцэзіі ў цэнтры “Карытас” а\г Чарнаўчыцы. Асноўнымі былі абраны наступныя напрамкі: справаздача аб дзейнасці за 3 гады, цяжкасці, якія ўзнікалі падчас працы, планы і перспектывы на будучыню.
4 лютага - Сусветны дзень барацьбы супраць раку
4 лютага, увесь свет адзначае Дзень барацьбы супраць раку.
У 2000 г. Міжнародны саюз па змаганні з анкалагічнымі захворваннямі (UICC) абвясціў 4 лютага Сусветным днём барацьбы супраць раку.Кожны год пазначаецца пэўнай прыярытэтнай тэмай.
У 2015 годзе ён праходзіць пад дэвізам «Гэта нам пад сілу!»
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.