Прайшоў трэнінг для супрацоўнікаў «Карытас», занятых у рэалізацыі праектаў, накіраваных на дапамогу дзецям
На працягу двух дзён, 6-7 мая, супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас”, занятыя ў рэалізацыі праектаў, накіраваных на аказанне дапамогі дзецям, удзельнічалі ў трэнінгу, арганізаваным у межах праекта «Familyfirst» па ўвядзенні Канцэпцыі палітыкі па абароне правоў дзяцей.
«Дзейнасць нашага сэрца»: у Гродне адзначылі 20-годдзе «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі
5 мая ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі мерапрыемствы ў гонар 20-годдзя дзейнасці дабрачыннага каталіцкага таварыства "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі. У межах юбілейных урачыстасцяў адбыліся прэзентацыя дзейнасці таварыства, даклады, святая Імша.
«Рада дырэктароў» Карытаса абмеркавала планы і вынікі дзейнасці арганізацыі
25 красавіка ў офісе Нацыянальнага Карытаса праходзіла чарговае паседжанне «Рады дырэктароў» пад кіраўніцтвам дырэктара Нацыянальнага офіса арганізацыі кс. Віктара Гайдукевіча SDB.
«Карытас» Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі заахвочвае да ўдзелу ў дабрачыннай акцыі
Карытас Мінска-Магілеўскай Архідыяцэзіі заклікае да ўдзелу ў дабрачыннай акцыі, у межах якой збіраюцца прадукты харчавання ў герметычных упакоўках і з тэрмінам дзеяння не менш за год.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.