25 красавіка ў офісе Нацыянальнага Карытаса праходзіла чарговае паседжанне «Рады дырэктароў» пад кіраўніцтвам дырэктара Нацыянальнага офіса арганізацыі кс. Віктара Гайдукевіча SDB.
У часе сустрэчы дырэктары абмяркоўвалі і вырашалі пытанні дастатковага асвятленне дзейнасці арганізацыі ў СМІ, падводзілі вынікі мінулых акцый і мерапрыемстваў, прымеркаваных да «Дня Карытас», планавалі ўдзел арганізацыі ва ўрачыстасцях ў Будславе 5-6 ліпеня 2014 года, а таксама дзяліліся цяжкасцямі і дасягненнямі сваёй дзейнасці.
Адным з актуальных пытанняў, закранутых на пасяджэнні рады, стала пытанне неабходнасці распрацоўкі стратэгіі развіцця арганізацыі на наступныя 3 гады. Дырэктар Нацыянальнага офіса падкрэсліў неабходнасць стварэння адзінага стратэгічнага плана ўсёй арганізацыі, правядзення маніторынгу дзейнасці і зыходнай сітуацыі ў «Карытас» Мінска-Магілёўскай і Гродзенскай дыяцэзій, якая і была здзейснена. У бліжэйшы час будзе праведзены маніторынг «Карытас» у Віцебскай і Пінскай дыяцэзіях.
Не менш важным момантам стала абмеркаванне выкарыстання ўнутры арганізацыі дакумента «Канцэпцыя палітыкі па абароне правоў дзяцей», з якім яшчэ ў канцы лістапада 2013 г. была магчымасць пазнаёміцца ў кожнага аддзялення Карытас і ўнесці свае змены і дапаўненні. На дадзены момант канцэпт знаходзіцца на стадыі праверкі ў юрыстаў, пасля чаго ён будзе зацверджаны і падпісаны. Дадзены дакумент будзе выкарыстоўвацца як кіраўніцтва для супрацоўнікаў, якія задзейнічаны ў рэалізацыі праектаў, накіраваных на аказанне дапамогі дзецям . Ужо ў гэтым годзе ў дадзеным дакуменце будзе прадстаўлена арганізацыя дзіцячага адпачынку.
Падчас сустрэчы было закранута пытанне далейшага навучання валанцёраў, якія будуць заняты ў рэалізацыі праекта «Мабільная дапамога». Ужо ў маі гэтага года запланаваны тыднёвы трэнінг-практыкум, які правядуць для іх супрацоўнікі Мальтыйскай службы дапамогі (Германія).