Кардынал Тагле – новы кіраўнік “Сaritas Internationalis”
Арцыбіскуп Манілы кардынал Луіс Антоніа Тагле быў абраны новым кіраўніком “Сaritas Internationalis”. Гэта адбылося вечарам 14 мая 2015 г. у рамках Генеральнай асамблеі таварыства. З 2007 г. пасаду кіраўніка аб’яднання займаў гандураскі кардынал Оскар Радрыгес Марадзьяга.
Кардынал Тагле з’яўляецца адным з самых маладых пурпуратаў: ён мае 57 гадоў. Арцыбіскупам Манілы яго прызначыў Бэнэдыкт XVI 13 кастрычніка 2011 г., а амаль праз год, 24 лістапада 2012 г. урычыў яму кардынальскі берэт. У студзені 2015 г. пурпурат прымаў на Філіпінах папу Францішка.
"Барацьба з голадам і няроўнасцю": мэты "Карытас Інтэрнацыяналіс" на бліжэйшыя гады
Сусветная арганізацыя "Карытас Інтэнацыяналіс" бліжэйшыя 5 гадоў плануе прысвяціць барацьбе з сусветным голадам, з сацыяльнай няроўнасцю, абароне рэлігійных і этнічных меншасцяў, пытанням міграцыі і захавання свету на зямлі. Гэта бачна з выніковага дакумента з Дваццатай Генеральнай Асамблеі, якая працягваецца да гэтага панядзелка ў Рыме. Павінна яшчэ болей падкрэслівацца хрысціянская ідэнтычнасць арганізацыі ў служэнні Касцёлу бедным і прыкладацца больш высілкаў у вобласці грамадскіх адносін.
Пад уплывам актуальных праблем і крызісных сітуацый у апошнія гады ў свеце - ва Украіне, на Бліжнім Усходзе, у Цэнтральнай Афрыканскай Рэспубліцы, Бурундзі, Калумбіі, Японіі і Філіпінах - Папа Францішак будзе і далей надаваць увагу гэтым пытанням. З дакумента бачна цяжкая сітуацыя многіх людзей, якіх пераследавалі з-за іх рэлігійных перакананняў: на іх суполкі і цэрквы неаднаразова надпадалі на этычнай ці рэлігійнай глебе. "Карытас" ставіцца з салідарнасцю да тых, "хто спрабуе выжыць у гэтых рэаліях" і тым, "хто змушаны знаходзіцца ў бегах у сваёй уласнай краіне ці бегчы ў іншыя краіны".
Сустрэча паміж прадстаўнікамі Каталіцкага касцёла і прадстаўнікамі Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці
15 мая ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ў г. Мінску адбылася сустрэча паміж прадстаўнікамі Каталіцкага касцёла і прадстаўнікамі Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці, падчас якой быў прэзентаваны праект новага Дэкрэта і палажэння пра атрыманне і рэгістрацыю замежнай бязвыплатнай дапамогі. Пры складанні дадзенага нарматыўнага дакумента былі ўлічаны прапановы і пытанні з боку Каталіцкіх арганізацый, што займаюцца дабрачыннай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь.
15 мая - Міжнародны дзень сям'і
15 мая свет адзначае Міжнарожды день сям’і. Устанаўленне гэтага дня заклікана звярнуць увага грамадскасці розных краін на шматлікія праблемы сям'і. Асабліва на сем'і, пацярпелыя ў выніку вайсковых дзеянняў, што сталі ахвярамі галечы і Сніду.
Сям'я, як асноўны элемент грамадства, была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцяў, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. Дзякуючы сям'і дужэе і развіваецца дзяржава, расце дабрабыт народа.
Сваімі думкамі і перажываннямі з намі падзялілася адна са шматдзетных сем’яў Гродзенскай вобласці, сям’я Старановіч.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.