У беларускай беднасці дзіцячы твар
У Беларусі сям'я, якая нарадзіла трэцяе дзіця, мае высокія шанцы не толькі атрымаць ільготную кватэру, але і апынуцца за рысай беднасці. Бо беднасць сярод шматдзетных сем'яў сустракаецца нашмат часцей, чым у сярэднім па рэспубліцы.
У Беларусі 70% малазабяспечаных хатніх гаспадарак - гэта сем'і з дзецьмі, сведчаць дадзеныя афіцыйнай статыстыкі. Узровень беднасці высокі нават там, дзе ёсць толькі адно дзіця. Сярод сем'яў, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, кожная пятая з'яўляецца малазабяспечанай.
З пачатку году ў Беларусь прыбылі больш за 22 тысяч чалавек
З пачатку 2015 году прыток мігрантаў у Беларусь перавысіў 15 тысяч чалавек і ўзрос у параўнанні з тым жа перыядам мінулага году больш чым на 6 тысяч чалавек, гэта значыць амаль у два разы. Паводле афіцыйнай інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за першыя дзевяць месяцаў гэтага году ў Беларусь прыбылі звыш 22 тыс. чалавек, а з'ехалі - крыху больш за 7 тыс. чалавек.
Галоўным чынам дзякуючы мігрантам з іншых краін колькасць насельніцтва Беларусі ўзрастае. У асноўным, прыязджаюць у краіну грамадзяне постсавецкіх краін. У большасці гэта жыхары Украіны, Расіі і Казахстана.
Неабходна купіць абсталяванне на арганізацыю дзіцячай пляцоўкі
Дабрачынная каталіцкая Місія «Карытас-Міласэрнасць» вырашыла правесці акцыю па зборы ахвяраванняў на набыццё новага абсталявання на арганізацыю дзіцячай пляцоўкі для дзяцей з «Дзіцячай вёскі» (Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця). «Дзіцячая вёска» паспяхова функцыянуе ўжо 4 гады. За гэты час адбылося шмат змен і падзей.
Мама, мамачка, матуля...
14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца выдатнае свята- Дзень матулі. Дзень, калі кожнае дзіця хоча асаблівым чынам адудзячыць сваёй матулі за дар жыцця, за любоў, клопат і падтрымку. У кожнай сям'і гэта свята адзначаецца па-рознаму. Некаторыя дзеці рыхтуюць для мамы святочныя паштоўкі, хтосьці распавядае прыгожы вершык, вывучаны спецыяльна да гэтага дня, збіраюць букеты з апалага лісця і рыхтуюць святочную вячэру.
Таццяна Юхновіч, маці 4 прыгожых дзетак, дзеліцца з намі, як гэта быць шматдзетнай маці сёння.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.