З пачатку 2015 году прыток мігрантаў у Беларусь перавысіў 15 тысяч чалавек і ўзрос у параўнанні з тым жа перыядам мінулага году больш чым на 6 тысяч чалавек, гэта значыць амаль у два разы. Паводле афіцыйнай інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за першыя дзевяць месяцаў гэтага году ў Беларусь прыбылі звыш 22 тыс. чалавек, а з'ехалі - крыху больш за 7 тыс. чалавек.
Галоўным чынам дзякуючы мігрантам з іншых краін колькасць насельніцтва Беларусі ўзрастае. У асноўным, прыязджаюць у краіну грамадзяне постсавецкіх краін. У большасці гэта жыхары Украіны, Расіі і Казахстана.
А з'язджаюць з Беларусі таксама, у асноўным, у краіны былога Савецкага Саюза, большасць - у Расію. Спецыялісты звязваюць гэта з лепшымі перспектывамі працоўнай дзейнасці.
Нагадаем, Папа Францыск часта заяўляе аб неабходнасці прымаць мігрантаў, галоўным чынам – бежанцаў, якія пакутуюць ад войнаў у краінах.
Па матэрыялах katolik-gomel.by