Інтэрв'ю з новым дырэктарам Нацыянальнага "Карытас"
У гэтыя дні “Карытас” Беларусі, асаблівым чынам Нацыянальны “Карытас”, вітае свайго новага дырэктара і духоўнага кіраўніка ксяндза Віталія Дабраловіча. Зараз мы будзем размаўляць з новым дырэктарам Рэлігійнай Місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Кс. Віталій, супрацоўнікі Нацыянальнага “Карытас” вітаюць Вас на новай пасадзе, і як належыць, адразу хацелася б з вамі крыху бліжэй пазнаёміцца. Раскажыце, калі ласка, пра сябе.
Прызначаны новы дырэктар Нацыянальнага “Карытас”
На 60 Пленарным Пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі было прынята рашэнне назначыць на пасаду дырэктара Рэлігійнай Місіі “Дабрачыннае Каталіцкае Таварыства Карытас ” кс. Віталія Дабраловіча.
Нагадваем, што да гэтуль дырэктарам Нацыянальнага “Карытас” быў кс. Віктар Гайдукевіч SDB, які з 2009 году шчыра і аддана нёс сваю паслугу, выконваючы галоўную місію таварыства, а таксама заданне кожнага хрысціяніна - ахвярна служыў бліжняму, несучы міласэрную Любоў тым, хто найбольш Яе патрабуе.
Фотавыстава «Жыццё». Абставінам і дыягназу насуперак
Фотавыстава «Жыццё» адкрылася ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску. Героямі выставы сталі два унікальных чалавека - адзіная ў Беларусі мадэль з ДЦП Ангеліна Ўэльская і акцёр з сіндромам Даўна Андрэй Гарбаценка.
Ангеліна і Андрэй - таленавітыя, адкрытыя, шчырыя, і служаць прыкладам мужнасці і прыгажосці, упэўнены арганізатары выставы. Гісторыі Ангеліны і Андрэя - гэта яркія сведчанні таго, што людзі з адрознымі магчымасцямі не павінны быць выключаны з жыцця грамадства, што фізычныя абмежаванні не перашкаджаюць прафесійна развівацца, ставіць мэты і дасягаць іх.
«Мы хочам, каб і ў Беларусі ўбачылі, што можна быць паспяховым і шчаслівым, нягледзячы на абставіны і дыягназ. Галоўнае - падтрымка грамадства і сіла характару », - адзначаюць арганізатары выставы.
З 1 лістапада павышаецца дапамога на дзяцей да трох гадоў
З 1 лістапада будуць перагледжаны памеры дапамог, якія выплачваюць бацькам, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў. У залежнасці ад колькасці дзяцей у сям'і выплаты павялічацца на 90-115 тысяч рублёў.
Нагадаем, дапамога мамам ў дэкрэтным пераглядаюцца раз у квартал і залежаць ад памеру сярэднямесячнай зарплаты за папярэдні квартал. Калі ж заробак за справаздачны перыяд знізілася, то дапамога на дзіця да трох гадоў не мяняецца.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.