У гэтыя дні “Карытас” Беларусі, асаблівым чынам Нацыянальны “Карытас”, вітае свайго новага дырэктара і духоўнага кіраўніка ксяндза Віталія Дабраловіча. Зараз мы будзем размаўляць з новым дырэктарам Рэлігійнай Місіі  “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. 

Кс. Віталій, супрацоўнікі Нацыянальнага “Карытас” вітаюць Вас на новай пасадзе, і як належыць, адразу хацелася б з вамі крыху бліжэй пазнаёміцца. Раскажыце, калі ласка, пра сябе.

Нарадзіўся ў 1979 годзе, у маленькай вёсцы Ляпешкі Гродзенскай вобласці, у звыклай працоўнай сям’і, вучыўся, скончыў школу, потым атрымліваў адукацыю ў вучылішчы, працаваў кіроўцам, затым скончыў Вышэйшую Духоўную Семінарыю ў Гродне, працаваў вікарыям у парафіі “Спаслання Духа Святога” г. Бярозаўка, з 2006 года займаў пасаду дырэктара ў “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі, з 1 лістапада з’яўляюся дырэктарам Нацыянальнага “Карытас”.

Дагэтуль Вы былі дырэктарам Гродзенскага “Карытас”, як Вы ўспрынялі навіну аб сваім назначэнні на новую пасаду? Была яна нечаканай? 

Нельга казаць, што гэта нечакана. Бо перш, чым даць якую-небудзь намінацыю, біскуп заўсёды пытаецца тваёй згоды, таму я ведаў, што з’яўляюся адным з кандыдатаў, але гэта яшчэ не азначала, што я павінен сюды прыйсці, бо апошнюю кропку ў прыняцці рашэння адносна гэтага пытання ставіць Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Маю згоду запыталіся, я адказаў, што калі ёсць такая патрэба, то вядома, бо кожнаму з нас цяжка змяняць адно месца на іншае, асабліва калі  працуеш доўга і ўкладаеш шмат свайго сэрца. Але таксама ёсць і важнасць таго, што калі табе давяраюць людзі, то значыць гэта важна не ў адносінах да мяне, але ў адносінах да Каталіцкага Касцёла. Калі гаворка ідзе пра дабрачынныя арганізацыі, то для тых людзей, якія звяртаюцца да нас за дапамогай. Таму казаць аб нечаканасці,напэўна, не,а наконт таго падрыхтаваны я ці не- пакажа час.

Кс. Віталій, падчас Вашай паслугі ў “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі вялась шырокая дзейнасць, рэалізоўвалася вялікая колькасць праектаў, раскажыце, калі ласка, як Вашы падначаленыя ў Гродзенскім “Карытас” успрынялі гэтую навіну?

Лепей запытацца ў саміх супрацоўнікаў, Я магу адказаць, што хтосьці задаволен, хтосьці не, але гэта будзе толькі мой адказ. Беручы пад увагу, што кадры, сабраныя там у “Карытас” Гродна- гэта пры маёй функцыі сабраны калектыў, які вельмі добра зарганізаваны. Гэта прафесійны калектыў, які накіраваны на такі стыль працы, дзе адзін аднаму заўсёды павінен дапамагаць, вучыцца таму, што гэта не толькі месца працы, але месца дзе ствараецца сям’я- сям’я “Карытас”. І калі хтосьці адыходзіць з гэтай сям’і, якія пачуцці будуць у іншых? Вядома, яны будуць перажываць, будуць у незапакаенні, будуць думаць аб тым, хто  прыйдзе на гэтае месца і ці атрымаецца з новым дырэктарам мець тыя ж самыя адносіны.

Якія будуць асноўныя мэты Вашай працы на пасадзе дырэктара Нацыянальнага “Карытас”?

Тыя мэты, якія ёсць у мяне на гэты момант, калі можна, я не буду агучваць. Таму што не буду ўкрываць, што павінен перш за ўсё прыняць тое, што ёсць на сёняшні дзень, ва ўсім разабрацца і ўвайсці ў гэтыя справы. Трэба таксама  і псыхічна прывесці сябе ў парадак, бо гэта пэўныя змены і таксама вялікая адказнасць, якую я ўзяў на сябе і потым, калі  ўжо ўвайду ў тое, чым павінен штодня займацца, буду гаварыць аб тых планах і бачыць тыя магчымасці, якія можна ў будучыні зарганізаваць. Але вядома, самае важнае тое, што маім папярэднікам, ксяндзом Віктарам, ўжо ёсць накіраванне,  ёсць пэўныя планы, якія будаваліся, ёсць планы, якія зараз будуюцца. Маю надзею, што мне ўдасца працягваць тую справу, якую распачаў кс. Віктар. І гэта маё першапачатковае заданне- працягваць тое, што ўжо распачата.

Што б Вам хацелася пажадаць супрацоўнікам і валанцёрам Рэлігійнай Місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас”?

Першым і найважнешым- веры! Бо  тое, што робіцца ў дабрачыннасці, не можа рабіцца так: “а можа станецца”…бо гэта была б праца толькі звыклая, хаатычная, якая б не прыносіла столькі плёну, але беручы пад увагу тое, што мы- арганізацыя людзей веруючых і калі кіруемся ў пэўнай справе, то кіруемся Божым благаслаўленнем. Таму першае- веры, а чалавек які верыць- гэта чалавек, які напоўнены Любоўю, чалавек, які напоўнены Міласэрнасцю да тых, каму дапамагае. Што тычыцца супрацоўнікаў, вядома, гэта прафесійныя людзі, якія ведаюць сваю справу,  а яшчэ гэта людзі добрага сэрца, якія прыйшлі ў “Карытас”, каб рабіць штосьці на карысць людзям патрабуючым. Валанцёр- гэта ўвогуле чалавек, які  не прыйдзе сюды, як кажуць “патусавацца”; гэта чалавек, які таксама шукае рэалізацыі свайго добрага сэрца. Бо, аддаваючы, гэтае сэрца стане яшчэ больш багатым! 

Дзякуй за размову!

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы