"Карытас" арганізаваў акцыю "Мір у дотыку"
7 снежня Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” разам з АТ «Беларускай асацыяцыяй дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам», а таксама праграмай «Мівія» правёў акцыю для журналістаў «Свет у дотыку» ў міжнародным цэнтры Ё. Раў.
Акцыя была прымеркавана да Міжнароднага дня людзей з абмежаванымі магчымасцямі і з’яўлялася завяршэннем праекту “Акно ў свет”, які “Карытас” вёў на працягу двух гадоў.
Мэтай дадзенай акцыі было ў інтэрактыўнай форме развіць свядомасць грамадскасці па тэме інваліднасці, а таксама паўплываць на змяненне адносінаў грамадскасці да людзей з інваліднасцю.
"Дзень валанцёра" ў "Карытас" Гродна
У панядзелак, 7 снежня, адбылася сустрэча валанцёраў «Карытас» Гродна, прымеркаваная да Міжнароднага Дня валанцёра, які адзначаецца ва ўсім свеце 5 снежня.
Сустрэча пачалася святой Імшой у Кафедральным касцёле Св. Францыска Ксаверыя, на якой маліліся ў інтэнцыі дабрачыннага таварыства «Карытас» і ўсіх валанцёраў. Святую Імшу цэлебраваў дырэктар Нацыянальнага «Карытас» ксёндз Віталій Дабраловіч.
Пасля св. Імшы прысутныя былі запрошаны на гарбату, дзе ў цёплай абстаноўцы працягнулася сустрэча. Падчас мерапрыемства ва ўсіх удзельнікаў быў выдатны настрой, які суправаджаўся цікавымі гутаркамі і нечаканымі сюрпрызамі.
Распачалася акцыя “Калядная дапамога дзецям”
Разам з перыядам радаснага чакання Збаўцы распачалася традыцыйная для "Карытас" акцыя “Калядная дапамога дзецям”. Штогод для гэтай акцыі Дабрачыннае каталіцкае таварыства "Карытас" рыхтуе адмысловыя свечкі. Гэтыя свечкі распаўсюджваюцца праз Касцёлы напрацягу ўсяго Адвэнту. Ахвяры, сабраныя падчас акцыі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ідуць на ўтрыманне Дзіцячага дабрачыннаннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра св.Лукі ў в. Ляскоўка. У цэнтры св.Лукі на дабрачыннай падставе жывуць дзеці, якія праходзяць лячэнне ад анкалагічных захворванняў.Таксама тут арганізуецца сацыяльная рэабілітацыя дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця, ладзяцца семінары для валанцераў, рэкалекцыі і іншыя мерапрыемствы.
Акция "Мир в прикосновении"
Пресс-релиз
РМ «Благотворительное католическое общество Каритас» ККЕБ совместно с ОО «БелАПДИиМИ» и программой «Мивия» организует
акцию для средств массовой информации «Мир в прикосновении».
Дата проведения: 7 декабря 2015г.
Время: 10.30 -12.30, регистрация 10.00
Место проведения: Минский международный образовательный центр им. Й. Рау,
пр-т Газеты Правда, 11, клубная комната
Цели мероприятия: просвещение общественности по теме инвалидности в интерактивной форме, влияние на изменение отношения общественности к людям с инвалидностью на позитивное через СМИ.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.