7 снежня Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” разам з АТ «Беларускай асацыяцыяй дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам», а таксама праграмай «Мівія» правёў акцыю для журналістаў «Свет у дотыку» ў міжнародным цэнтры Ё. Раў. 

Акцыя была прымеркавана да Міжнароднага дня людзей з абмежаванымі магчымасцямі і з’яўлялася завяршэннем праекту “Акно ў свет”, які “Карытас” вёў на працягу двух гадоў.

Мэтай дадзенай акцыі было ў інтэрактыўнай форме развіць свядомасць грамадскасці па тэме інваліднасці, а таксама паўплываць на змяненне адносінаў грамадскасці да людзей з інваліднасцю. 

У прывітальным слове Людміла Скрадаль, кіраўнік праграмы “Мівія” нагадала ўдзельнікам, што, толькі ведаючы патрэбы іншага, мы можам сапраўды стаць бліжэй да яго.

 

 

 

 

 

 

Прысутным прадстаўнікам СМІ прапанавалася прайсці ў “цёмны пакой” і адчуць сябе ў абставінах,  у якіх кожны дзень знаходзіцца чалавек пазбаўлены зроку.

“Цёмная комната” была адмыслова раздзелена на пункты: “Дом”, “Вуліца”, “Сталіца”. У кожным пункце ўдзельнікі маглі адчуць, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца людзі пазбаўленыя зроку. Напрыклад, у пункце “Дом” трэба было на дотык зразумець, якія рэчы спатрэбяцца пры выхадзе на вуліцу. А ў пункце “Сталіца” ўдзельнікаў чакала складанае пытанне - навобмацак спазнаць макеты вядомых будынкаў Мінску.

Між гэтым, дзякуючы інтэрактыўнай зоне, падрыхтаванай праграмай “Мівія”, прысутныя мелі магчымасць падпісаць паштоўку шрыфтам Брайля, а таксама адчуць на сабе, як бачаць свет людзі з рознага роду парушэннямі зроку. 

Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” прадставіла новае выданне брашур па інклюзіі дзяцей з інваліднасцю. А “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” прадставіла новы выпуск часопіса “Звычайныя людзі” і фотавыставу знакамітага беларускага фатографа Антона Матолька “Не побач, а разам”.

Як адзначалі арганізатары акцыі, такога роду мерапрыемствы спрыяюць таму, каб звыклыя людзі сапраўды адкрылі свае вочы і змаглі лепш зразумець становішча людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

 

   

 

 

 

 

 

Фота Paval Hadzinski

 

   

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы