«Карытас» Пінскай дыяцэзіі праводзіць святочныя дабрачынныя акцыі
У сувязі з Годам Божай Міласэрнасці, абвешчаным у Паўсюдным Касцёле, дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Пінскай дыяцэзіі праводзіць святочныя дабрачынныя акцыі.
На працягу Адвэнту дзеці з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Чарнаўчыцах прыносілі ў касцёл цацкі, слодычы, садавіну і складвалі іх у вялікі кошык. Дзеці духоўна перажывалі, добра разумеючы, што вучэнне Хрыста вучыць аддаваць і дзяліцца з тымі дзецьмі, якія не маюць мамы і таты, а таксама падрыхтавалі кранальнае прадстаўленне для дзяцей і дарослых «Божае Нараджэнне».
Сірыец, які бег ад вайны ў Беларусь: "Малітва ў нас адна - аб міры"
Родны горад Анаса бамбілі, сваякам давялося бегчы, куды вочы глядзяць. Бацькоў прытуліла Турцыя. Стрыечных братоў, якія ў пару вучобы ў Гомелі ажаніліся на беларусках, - Германія. «Але цяпер у Германіі вельмі шмат сірыйцаў, і не так ужо проста стала ўладкавацца там. Браты трапілі туды тры гады таму. Мае сябры многія і сваякі - паўсюль, хто ў еўрапейскіх краінах, хто ў Турцыі, жывуць сірыйцы і ў Беларусі », - распавядае Анас.
Ён вырашыў з'ехаць ад вайны ў Беларусь, - дабро, за гады вучобы набыў тут не толькі неабходныя веды, але і сяброў.
Калядна-навагодні баль для людей з абмежаванымі магчымасцямі арганізаваў "Карытас" Віцебск
5 студзеня ў парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбыўся традыцыйны калядна-навагодні баль для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі з групы «Бэтэль».
Мерапрыемства арганізавалі і правялі дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі і Міжнародны дабрачынны рух «Бэтэль».
Баль ўрачыста адкрыў дырэктар «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Аніскевіч. У балі прымалі ўдзел 37 маладых людзей з абмежаванымі здольнасцямі, іх бацькі і валанцёры «Бэтэль». Сабраныя танцавалі, прымалі ўдзел у падрыхтаваных валанцёрамі конкурсах, а асобы з абмежаванымі магчымасцямі падрыхтавалі калядную гісторыю, а таксама вершы і спевы пра зіму.
"Карытас" у Браславе арганізаваў для юных вернікаў маленькія Калядкі
3 снежня “Карытас” парафіі Нараджэння Маці Божай у г. Браславе пры фінансавай падтрымцы партнёраў з Чэхіі – такой жа дабрачыннай арганізацыі з Прагі, арганізаваў для юных вернікаў маленькія Калядкі.
Гасцей прыйшло менш, чым чакалі арганізатары. Напэўна, хлопчыкаў і дзяўчынак напалохаў моцны і нязвыклы яшчэ для браслаўчан мароз. Але свята прайшло весела.Прысутных дзяцей і дарослых павіншаваў з Божым Нараджэннем ксёндз пробашч Станіслаў, пасля чаго на імправізаванай сцэне разгарнулася дзейства, якое расказвала пра нараджэнне Езуса, пра пастушкоў і валхвоў, якія прыйшлі яму пакланіцца, і злога Ірада, загадаўшага забіць усіх немаўлят. П’есу паставілі дзеці старэйшага ўзросту, а рэжысёрам выступіла сястра-эўхарыстка Таццяна.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.