Пасланне Папы Францішка на Сусветны Дзень малітваў аб хворых: вылечваць любоўю Хрыста
Спадзявацца на Міласэрнага Езуса, як Марыя: «Што скажа Ён вам, то зрабіце»: такая тэма Паслання Папы Францыска на XXIV Сусветны Дзень малітваў аб хворых, апублікаванага 15 верасня, у дзень літургічнага ўспаміну Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай. У цэнтры дакумента знаходзіцца евангельскі аповед пра вяселлі ў Кане, названы Папам «чынам Царквы». Галоўнае набажэнства Сусветнага Дня малітваў аб хворых адбудзецца 11 лютага 2016 года ў Назарэце, дзе «Езус пачаў Сваю выратавальную місію».
Акцыя "Добры чацвер" шукае валанцёраў
Шукаем валанцёраў!
З 4 лютага па 4 жніўня 2016 года ў гіпермаркетах ГІППА на Гарэцкага 2, Ігуменскім Тракце 30 і пр. Партызанскім 150 А будзе праходзіць акцыя "Добры чацвер". Гэтая акцыя накіравана на збор неабходных тавараў для выхаванцаў дзіцячых дамоў і дамоў-інтэрнатаў Мінскай вобласці.
Кожны чацвер з 18.00 да 21.00 два валанцёра будуць стаяць на ўваходзе ў гандлёвы зал і раздаваць улёткі з пералікам тавараў, неабходных дзіцячым дамам. Каля валанцёраў будуць знаходзіцца кош для збору тавараў.
Па пытанням валанцёрскай дапамогі можна звязвацца па наступных нумарах:
375 29 360 53 06 Сяргей (каардынатар валанцёраў “Карытас” Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі)
8029 622-19-41 Наталля (фонд Прападобнай Еўфрасінні Полацкай).
Сусветны дзень барацьбы з ракам
Штогод, 4 лютага ўвесь сусвет адзначае дзень барацьбы з ракавымі захворваннямі. Гэтая дата - 4 лютага - была прапанавана Міжнародным саюзам барацьбы супраць рака (International Union Against Cancer, UICC) у 2005 годзе. Задача медыцынскіх і грамадскіх арганізацый у гэты дзень - прыцягнуць увагу грамадства да праблем анкалогіі, павысіць дасведчанасць насельніцтва аб анкалагічных захворваннях. Праблема настолькі сур'ёзная, што заслугоўвае самай пільнай увагі.
Сёння ў нашай краіне анкалагічныя захворванні - другая асноўная прычына смяротнасці насельніцтва (пасля хвароб сістэмы кровазвароту). Ад раку ў Беларусі гіне 13-15% усіх памерлых. А колькасць тых, хто захварэў дадаецца з году ў год. Сёння кожны год выяўляюць да тысячы новых анкалагічных хворых.
Сусветны дзень барацьбы з праказай
У апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца сусветны дзень барацьбы з праказай. Мэта яго - прыцягнуць увагу да праблемы не толькі медыцынскай, але і шырокай сусветнай грамадскасці, органаў адміністрацыйнага кіравання, грамадскіх арганізацый, дзелавых колаў, дабрачынных фондаў, рэлігійных суполак і прыватных асоб.
Праказа гэта хранічнае інфекцыйнае захворванне, якое звычайна дзівіць скуру і перыферычныя нервы.
Сусветны дзень барацьбы з праказай, заснаваны ў 1953 годзе Раўлем Фоллеро, які прысвяціў усё сваё жыццё барацьбе з хваробай Хансена - праказай. Адзначаецца з 1954 года. “Святы Францыск 20-га стагоддзя”- так яшчэ пры жыцці называлі Раўля Фоллера. Французскі паэт, пісьменнік і журналіст прысвяціў сваё жыцця барацьбе з праказай і дыскрымінацыей хворых на яе. У 1948 годзе Раўль Фоллеро заснаваў Ордэн Міласэрнасці, а ў 1966 годзе- Федэрацыю еўрапейскіх супрацьпраказных асацыяцый.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.