Штогод, 4 лютага ўвесь сусвет адзначае дзень барацьбы з ракавымі захворваннямі. Гэтая дата - 4 лютага - была прапанавана Міжнародным саюзам барацьбы супраць рака (International Union Against Cancer, UICC) у 2005 годзе. Задача медыцынскіх і грамадскіх арганізацый у гэты дзень - прыцягнуць увагу грамадства да праблем анкалогіі, павысіць дасведчанасць насельніцтва аб анкалагічных захворваннях. Праблема настолькі сур'ёзная, што заслугоўвае самай пільнай увагі.
Сёння ў нашай краіне анкалагічныя захворванні - другая асноўная прычына смяротнасці насельніцтва (пасля хвароб сістэмы кровазвароту). Ад раку ў Беларусі гіне 13-15% усіх памерлых. А колькасць тых, хто захварэў дадаецца з году ў год. Сёння кожны год выяўляюць да тысячы новых анкалагічных хворых.
Аднак існуе праблема позняй выявляльнасці анкалагічных захворванняў і скажэнні статыстыкі захворвання, што дрэнна не толькі само па сабе, але і пазбаўляе хворых на рак якаснай анкалагічнай дапамогі.
Захворванне на рак у Беларусі штогод павялічваецца ў сярэднім на 27,9%, а смяротнасць памяншаецца на 7,9%, што з'яўляецца станоўчай тэндэнцыяй у лячэнні анкалагічных захворванняў. Аднак у Беларусі на працягу года памірае чвэрць з тых, у каго выяўлены рак.
Па матэрыялах http://news.tut.by , http://naviny.by