"Карытас" Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў Велікодную дабрачынную акцыю
28 сакавіка, у велікодны панядзелак, дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі арганізавала ў Віцебскім гарадскім цэнтры часовага (начнога) прабывання асобаў без вызначанага месца жыхарства дабрачынную акцыю для бедных і бяздомных.
Былі падрыхтаваны падарункі для людзей, якія па пэўных прычынах аказаліся за мяжой беднасці.
Са словамі віншавання і найлепшымі пажаданнямі звярнуўся да прысутных біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Велікоднае віншаванне
Уваскрасенне Хрыста – невычэрпная крыніца абнаўлення і ўдасканалення. Няхай святло гэтага цудоўнага свята натхняе Вас на добрыя справы, садзейнічае творчым пошукам і духоўным здабыткам. Няхай Велікодная радасць прынясе Вам і Вашай сям’і цяпло і згоду. Ад усяго сэрца жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця і Божага бласлаўлення.
З памяццю ў малітве і найлепшымі пажаданнямі Релігійная Місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
"Без святароў не было бы і "Карытас""- віншаванні на Вялікі Чацвер
“Калі б у нас не было сакрамэнту святарства, то ў нас не было б і Пана Езуса. Хто змясціў Яго туды, у гэтую скінію? Святар. Хто прыняў душу, калі яна толькі ўвайшла ў гэты свет? Святар. Хто сілкуе гэтую душу, каб даць ёй сіл прайсці свой жыццёвы шлях? Святар. Хто падрыхтуе душу да сустрэчы з Богам, здзейсніўшы яе абмыванне крывёю Хрыста ў апошні раз? Святар. І калі гэтая душа зграшыла, хто адродзіць яе, хто верне ёй мір і спакой? І зноў святар.”
Св. Ян Марыя Віанэй
Сусветны дзень людзей з сіндромам Дауна
21 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень чалавека з сіндромам Дауна (World Down Syndrome Day). Гэтая дата ўвайшла ў каляндар у 2005 годзе. Ініцыятыва належала ўдзельнікам VI сімпозіума, прысвечанага гэтай тэме.
Генеральная Асамблея пастанавіла што гэты Дзень будзе адзначацца 21 сакавіка кожны год пачынаючы з 2012 года і прапанавала ўсім дзяржавам-сябрам, адпаведным арганізацыям сістэмы ААН і іншым міжнародным арганізацыям належным чынам адзначаць Сусветны дзень людзей з сіндромам Дауна, з тым каб павышаць узровень інфармаванасці грамадскасці аб дадзеным захворванні.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.