“Калі б у нас не было сакрамэнту святарства, то ў нас не было б і Пана Езуса. Хто змясціў Яго туды, у гэтую скінію? Святар. Хто прыняў душу, калі яна толькі ўвайшла ў гэты свет? Святар. Хто сілкуе гэтую душу, каб даць ёй сіл прайсці свой жыццёвы шлях? Святар. Хто падрыхтуе душу да сустрэчы з Богам, здзейсніўшы яе абмыванне крывёю Хрыста ў апошні раз? Святар. І калі гэтая душа зграшыла, хто адродзіць яе, хто верне ёй мір і спакой? І зноў святар.”
Св. Ян Марыя Віанэй
Сёння Вялікі чацвер, памяць аб устанаўленні сакрамэнтаў Эўхарыстыі і Святарства.З гэтай нагоды мы хацелі б падзякаваць Вам, паважаныя святары, за тое, што адгукнуліся на заклік Хрыста. Дзякуем Вам за кожную Эўхарыстыю, гамілію, споведзь, малітву і благаслаўленне. Дзякуем за Вашы ўсмешкі, цяплыню і дабразычлівасць. Жадаем, каб міласэрны Пан адарыў Вас тымі ласкамі, якія патрэбны ў Вашым святарскім служэнні ў духу “Карытас.”
Супрацоўнікі Дабрачыннай місіі “Карытас”