26 мая у цэнтры "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў рамках фестывалю мастацкай творчасці «Таленты чыстых сэрцаў» адбыўся канцэрт
Падчас канцэрту маладыя таленты з дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, спецыяльных школ і цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі паказалі свае здольнасці артыстаў, спевакоў, дэкламатараў, музыкаў і танцораў. Пасля канцэрту ўсім удзельнікам на памяць былі падараваныя невялікія сувеніры ад моладзевай місіі "Чыстае сэрца"- кепкі ўдзельнікаў фестывалю, і ад "Карытас" - кніжкі вершаў Міра Лабэ "Я - гэта я". Нечаканым, але вельмі прыемным сюрпрызам стаўся ўдзел чатырохмятровага Паўночнага Мядзведзя ад Паўла Фадзеева, а таксама забаўляльная конкурсна-танцавальная праграма ад дарослых і маладых з салезіянскага араторыя.
Прадстаўнікі «Карытас» Беларусь прынялі ўдзел у рэгіянальнай канферэнцыі «Caritas» Europa
Канферэнцыя праходзіла 23-26 мая ў г. Лурд (Францыя). Мэтай дадзенай канферэнцыі было абмеркаваць тэмы прысвечаныя барацьбе з беднасцю, салідарнасцю і сацыяльнаму ўдзелу на агульнаеўрапейскім узроўні з іншымі ўдзельнікамі з 46 краін свету: людзьмі, якім дапамог «Карытас», а таксама супрацоўнікамі і валанцёрамі арганізацыі.
У рамках рэгіянальнай канферэнцыі «Caritas» Europa былі прадугледжаны тры сходы, падчас якіх удзельнікі былі падзеленыя на невялікія групы па прынцыпу моўнай прыналежнасці.
Падтрымаем “Таленты чыстых сэрцаў”
У рамках фестывалю мастацкай творчасці «Таленты чыстых сэрцаў», з 26 па 29 траўня 2016 г., адбудзецца 4-х дзённы пленэр, які арганізуюць «Моладзевая місія "Чыстае сэрца"» сумесна з упраўленнем адукацыі Мінскага аблвыканкама пры супрацоўніцтве з “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (Мінскі район, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1) у рамках Міжнароднага дня абароны дзяцей. Фестываль праводзіцца для выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, спецыяльных школ і цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з мэтай стварэння ўмоў, накіраваных на выяўленне і рэалізацыю індывідуальных здольнасцяў дзяцей пры дапамозе развіцця інклюзіўнай прасторы.
Папа да ўдзельнікаў гуманітарнага саміту: пачуем пакутуючых
Пачуем крык пакутуючых, дазволім ім даць нам урок чалавечнасці, зменім лад нашага жыцця, палітыкі, эканамічных рашэнняў і пазіцыю культурнай перавагі, падкрэсліў папа Францішак у пасланні да Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна з нагоды адкрыцця першага Сусветнага саміта па гуманітарных пытаннях. Форум праходзіць 23-24 мая 2016 г. у Стамбуле.
Папа Францішак перакананы, што саміт павінен стаць “паваротным момантам у жыцці мільёнаў людзей, якія патрабуюць абароны, апекі і дапамогі, а таксама прагнуць годнай будучыні”.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.