Валанцёры "Карытас" Гродна і дзеці з асаблівасцямі развіцця паказалі спектакль "Аліса у краіне Цудаў"
19 жніўня ў ДУА "Цэнтр развіцця дзіцяці" адбыўся інтэграцыйны спектакль па матывах казкі Люіса Кэрала "Аліса ў Краіне Цудаў", галоўныя ролі ў якім сыгралі дзеці з асаблівасцямі развіцця. Мерапрыемства было падрыхтавана і праведзена валанцёрамі дабрачыннага каталіцкага таварыства "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі.
Асноўнай мэтай спектакля было паказаць, што дзеці з дыягназам ДЦП не менш артыстычныя, камунікабельныя і таленавітыя. За час рэпетыцый дзеці праявілі сябе як вельмі творчыя і таварыскія асобы.
Папскі пасланнік кардынал Шонбарн наведаў хворых дзяцей у цэнтры св. Лукі
1 ліпеня ў «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылася надзвычайная падзея. Цэнтр св. Лукі наведаў Аўстрыйскі кардынал Крыстаф Шонбарн OP, папскі пасланнік на святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі.
Кардынал Крыстаф Шонбарн пазнаёміўся з дзецьмі, якія знаходзяцца на рэабілітацыі ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі і пражываюць са сваімі роднымі ў цэнтры “Карытас”.
Папа: дотык да беднага – шанец на ачышчэнне
Дотык да беднага можа ачысціць нас ад крывадушнасці і зрабіць больш заклапочанымі яго станам, падкрэсліў Папа Францішак 22 чэрвеня 2016 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Пантыфік падзяліўся з вернікамі сваімі разважаннямі аб евангельскім апавяданні пра аздараўленне Езусам хворага на праказу (Лк 5,12-16).
Валанцёры "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сумесна з валанцёрамі ініцыятывы "Ад сэрца да сэрца" наведалі Магілеўскі дзіцячы хоспіс
16 чэрвеня 2016 года валанцёры Сацыяльнай ініцыятывы "Ад сэрца да сэрца" сумесна з валанцёрамі "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі наведалі Магілеўскі дзіцячы хоспіс.
Падрыхтоўка да гэтай падзеі была даволі доўгай і напружанай, таму арганізатары ўдзячны ўсім, хто адгукнуўся і дапамог у набыцці неабходных лекаў, сродкаў догляду і гігіены, прадуктаў харчавання і падарункаў для дзяцей. Падарункі атрымаліся выдатныя.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.