Валанцёры "Карытас" Гродна падрыхтавалі свята да дня абароны дзяцей
5 чэрвеня ў дзіцячым праекце «Анёлы дабра» «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі адбылося свята для дзяцей, маленькіх пацыентаў артапеда-траўматалагічнага аддзялення дзіцячай абласной бальніцы г. Гродна прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.
Міжнародны дзень нявінных дзяцей - ахвяр агрэсіі адзначаецца 4 чэрвеня
Закранаючы тэму дзяцей і іх будучыні, немагчыма сёння не ўспомніць аб тым, што ёсць дзеці, у якіх няма сапраўднага - гэта дзеці, якія знаходзяцца ў зоне ваенных канфліктаў. Наўрад ці вядзецца статыстыка, якая ўлічвае, колькі дзяцей гіне падчас лакальных канфліктаў па ўсім свеце.
Генеральная Асамблея сваёй рэзалюцыяй пастанавіла адзначаць 4 чэрвеня кожнага года як Міжнародны дзень нявінных дзяцей - ахвяр агрэсіі (International Day of Innocent Children Victims of Aggression).
З нагоды 1 чэрвеня валанцёры "Карытас" Гродна арганізавалі для дзяцей з асаблівасцямі развіцця забаўляльныя мерапрыемствы
1 чэрвеня, у Сусветны дзень дзіцяці, валанцёры "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі сабраліся, каб разам павіншаваць маленькіх выхаванцаў дашкольнай групы "Карытас" для дзяцей з асаблівасцямі развіцця ў ДУА "Цэнтр развіцця дзіцяці №30 г. Гродна".
Для дзяцей было прыгатавана мноства сюрпрызаў: салодкія падарункі, конкурсы і забавы.
1 чэрвеня- міжнародны дзень абароны дзяцей
У першы дзень лета ў многіх краінах адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Міжнародны дзень дзяцей - адзін з самых старых міжнародных святаў.
Рашэнне аб яго правядзенні было прынята ў 1925 годзе на Сусветнай канферэнцыі, прысвечанай пытанням дабрабыту дзяцей, у Жэневе. Гісторыя замоўчвае, чаму гэтае дзіцячае свята было вырашана адзначаць менавіта 1 чэрвеня.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.