Папа: бедныя – для ўзрастання Касцёла ў любові
21 красавіка 2016 г. папа Францішак сустрэўся з удзельнікамі Нацыянальнага кангрэсу італьянскіх дыяцэзіяльных аддзяленняў “Caritas”. У сваёй доўгай прамове, Пантыфік даў каштоўныя парады супрацоўнікам гэтай дабрачыннай каталіцкай арганізацыі.
Святы Айцец нагадаў аб важнасці “адукацыйнай місіі”, якая заключаецца ў тым, каб дапамагаць бедным узрастаць у годнасці, хрысціянскім супольнасцям – ісці шляхам Хрыста, а грамадзянскай супольнасці – сумленна прымаць уласныя абавязкі.
“Caritas” паклікана зрабіць так, каб дабрачыннае служэнне стала абавязкам кожнага, “гэта значыць, каб ўся хрысціянская супольнасць стала суб’ектам міласэрнасці”. Трэба “быць стымулам і душой, каб уся супольнасць узрастала ў міласэрнасці і была здольнай знаходзіць новыя шляхі набліжэння да бедных, разумення і рэагававання на сітуацыі, якія прыгнятаюць мільёны братоў – у Італіі, у Еўропе, у свеце”, сказаў Папа.
Валанцёры глыбоцкага парафіяльнага «Карытас» адкрылі «сезон добрага настрою»
15 красавіка валанцёрамі Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім сумесна з супрацоўнікамі Цэнтра дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна было арганізавана і праведзена мерапрыемства "Сезон добрага настрою» з людзьмі, якія пражываюць у псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў у в. Петрунова (Глыбоцкі р-н ).
Дырэктар парафіяльнага «Карытас» Генадзь Бервячонак прывітаў усіх прысутных і пажадаў добрага настрою і актыўнага ўдзелу ў забаўляльна-гульнявой праграме.
Семінар па асновам валанцёрскай дзейнасці прайшоў у цэнтры св. Лукі
З 15 па 17 красавіка ў Рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшоў семінар па навучанні асновам валанцёрства.
Нядзельная раніца ў капліцы распачалася святой Імшой. Брат Андрэй Жылевіч OFMCap , дырэктар “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, звярнуўся да ўдзельнікаў семінара, гаворачы пра каштоўны досвед першых апосталаў, пра іх адважнае абвяшчэнне Божага Слова. Ён заклікаў валанцёраў таксама несці сваім прыкладам Хрыста.
Валанцёры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі распачалі новы сезон добрых спраў
10 красавіка 2016 г. валанцёры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сумесна з валанцёрамі Руху св. Мікалая і клубам "Крыніца валанцёраў" наведалі Дом дзіцяці №1 (пр. газеты "Праўда", 32) для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі. Прыезд сюды быў запланаваны на сустрэчы валанцёраў на свята міласэрнасці ў “Карытас” i зарганiзаваны Сацыяльным цэнтрам "Шчаслівы малыш".
У Доме дзіцяці №1 знаходзяцца дзеці-інваліды да 4-х год. На студзень 2016 г. тут знаходзіліся 82 дзіцяці. Усе яны нарадзіліся з асаблівасцямі развіцця і маюць цяжкія, часта несумяшчальныя з жыццём захворванні. Да некаторых дзяцей пастаянна прыходзяць іх мамы і таты, але такіх вельмі малы адсотак. Іншыя дзеткі могуць атрымаць неабходную ім для жыцця і развіцця любоў толькі ад выхавацеляў ці валанцёраў.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.