З 15 па 17 красавіка ў Рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі  прайшоў семінар па навучанні асновам валанцёрства. 

Нядзельная раніца ў капліцы распачалася святой Імшой. Брат Андрэй Жылевіч OFMCap , дырэктар “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі,  звярнуўся да ўдзельнікаў семінара, гаворачы пра каштоўны досвед першых апосталаў, пра іх адважнае абвяшчэнне Божага Слова. Ён заклікаў валанцёраў  таксама несці сваім прыкладам Хрыста.

Пасля снядання група накіравалася на семінар, дзе ўдзельнікі вучыліся аказваць першую дапамогу  ў паўсядзённым жыцці і ў экстраных сітуацыях.

Прадстаўнікі «Мальтыйскай службы дапамогі» расказвалі і паказвалі ўдзельнікам, што рабіць, калі чалавек губляе прытомнасць, калі здарыўся няшчасны выпадак, калі моцна параніўся.  Валанцёры задавалі шмат пытанняў і самі вучыліся аказваць першую медыцынскую дапамогу.

У размове брат Андрэй Жылевіч адзначыў, што гэты праект арганізаваны, ў першую чагру, для тых людзей, якія сустракаюцца з сітуацыямі, калі ёсць магчымасць камусьці дапамагчы. “Семінар арганізаваны сумесна з «Мальтыйскай службай дапамогі». Госці з Германіі прыязджаюць да нас і дзеляцца сваім досведам, пра тое, як здзяйсняюць сваю працу і дапамогу людзям на тэрыторыі Германіі”, – сказаў брат Андрэй.

Спадарыня Маргарэт з Германіі гаворыць пра сваю дапамогу Беларусі: “Зараз я на пенсіі. Усё жыццё я працавала выхавацелем. Мой муж працуе ў “Мальтыйскай службе дапамогі”. Таму зараз я далучылася да гэтых акцый і таксама вырашыла, што магу прысвяціць свой час  для працы і дапамогі ў Беларусі. Ужо трэці раз я прыязджаю сюды. Таксама ў Германіі На Божае Нараджэнне і на іншыя святы мы пячэм розныя вырабы. Грошы, якія атрымоўваем ад продажу, аддаем на дапамогу беларусам. Вялікую радасць я атрымоўваю, працуючы і дапамагаючы людзям”.

 

 

 

 

“Я атрымоўваю адукацыю па дапамозе пажылым людзям. Зараз вучуся на першым курсе. Але 6 год я працую ў службе, якая аказвае дапамогу на даму. У Беларусь прыязджаю другі раз. Вельмі падабаецца сардэчнасць і гасціннасць беларусаў”, – гаворыць Клаўдзія .

 

 

 

 

 

Жаданне рабіць міласэрныя ўчынкі і дапамагаць бліжнім аб’яднала тут людзей розных канфесій. Котусеў Яўген, праваслаўны вернік, прыехаў на семінар, каб больш даведацца пра асаблівасці дагляду за ляжачымі хворымі, удасканаліць свае веды таму, што яго бабуля патрабуе дапамогі.

 

 

 

 

Яўген Ціхан навучаецца ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на 5-ым курсе.

Семінарыст прыехаў сюды, каб папрактыкавацца ў розных формах творчых заняткаў з дзецьмі, бо на парафіі могуць сустрэцца такія сітуацыі, калі неабходна такая падрыхтоўка.

 

 

 

 

Пасля абеду ўдзельнікі семінара падзякавалі арганізатарам і прадстаўнікам “Мальтыйскай службы дапамогі” за магчымаць удзелу і за тое, што падзяліліся каштоўным вопытам сваёй працы.

Ірына Грэйць, тэкст і фота

catholicnews.by

 

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы