Вернікі парафіі ў Нарачы запрашаюцца да ўдзелу ў дабрачыннай акцыі «Карытас»
У Год Божай Міласэрнасці Дабрачыннае каталіцкае Таварыства “Карытас” праводзіць велікапосную акцыю “Святло Міласэрнасці”, якая мае на мэце збор сродкаў для тых, хто церпіць голад і нястачу.
Для ўдзелу ў гэтай акцыі нарачанцам дастаткова ў касцёльным кіёску набыць свечку з сімволікай Юбілейнага Года міласэрнасці.
У перыяд Вялікага посту супольны ўдзел у гэтай акцыі- цудоўнае адлюстраванне пяшчотнага дотыку Бога, якую Ён мае да кожнага з нас.
Велікодны кірмаш да Дня "Карытас" прайшоў у Гродзенскай дыяцэзіі
28 лютага ў Касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы праходзіў велікодны кірмаш “Карытас 2016”. Падобнага роду кірмашы ў ІІІ Нядзелю Вялікага Посту (Дзень Карытас) праводзяцца штогод, і валанцёры гродзенскага "Карытас" з задавальненнем прымаюць у іх удзел.
Да кірмашу валанцёры падрыхтавалі разнастайныя hand-made вырабы: велікодныя паштоўкі, традыцыйныя свечкі “Карытас”, самаробныя цацкі, а таксама мноства варыянтаў хатняй выпечкі. І што тычыцца выпечкі, у вернікаў яна карысталася вялікім попытам, бо валанцёры ўсю ноч прастаялі ля пліты - ўклалі ўсю душу, каб вырабы ўсім спадабаліся.
28 лютага адзначаецца Дзень "Карытас"
У трэцюю нядзелю Вялікага посту традыцыйна ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі адзначаецца Дзень «Карытас». У гэты дзень ва ўсіх святынях нашай краіны вернікі складаюць дабравольныя ахвяраванні на ўтрыманне дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» у Беларусі і моляцца за тых, хто ўтварае гэтую арганізацыю і дапамагае ёй.
Сёння шмат людзей, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, часам кавалку хлеба, добрым слове або якіхсьці грошах. Яны не ў стане забяспечыць сабе штодзённае існаванне і аддадзены на волю іншых. Дабрачыннае таварыства «Карытас» у нашай краіне рэалізуе разнастайныя праекты, мэта якіх – аказанне дапамогі менавіта такім людзям, якія з розных прычын апынуліся на ўзбочыне жыцця: адкінутыя, нікому не патрэбныя.
Пастырскае пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ІІІ нядзелю Вялікага посту («Дзень Caritas»)
«Шчаслівыя міласэрныя,
бо яны міласэрнасць спазнаюць» (Мц 5, 7)
Дарагія браты і сёстры,
працягваючы руку аслабленаму чалавеку, усведамляеш важнасць пачуцця сапраўднай любові ў сваім сэрцы. Ніколі не ведаеш, што можа здарыцца з табой у жыцці, і таму нельга атрымаць гарантыю, што ніколі не апынешся ў сітуацыі жабрака. Прычынай гэтага могуць стаць розныя абставіны: страта працы, жылля, здароўя… Разам з тым наступствы нашых учынкаў дзейнічаюць падобна бумерангу. Так злом вяртаецца да нас здзейснены і не выпраўлены намі грэх. І вялікім дарам ласкі і ўзнагароды знаходзіць нас учыненае велікадушным сэрцам дабро.
Гэтая велікадушнасць чэрпае сваю моц з дару міласэрнасці, якая дазваляе нам мець адкрытыя вочы і далоні на патрэбы іншага чалавека, але галоўным чынам становіцца шляхам, які вядзе нас да паяднання з Богам. Ад кожнага з нас залежыць, дарагія браты і сёстры, наколькі мы дазволім, каб гэты дар у нас дзейнічаў, рэалізуючы ў нашым жыцці словы Хрыста: «Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 36).
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.