10 красавіка 2016 г. валанцёры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сумесна з валанцёрамі Руху св. Мікалая і клубам "Крыніца валанцёраў" наведалі Дом дзіцяці №1 (пр. газеты "Праўда", 32) для дзяцей з арганічным паражэннем цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі. Прыезд сюды быў запланаваны на сустрэчы валанцёраў на свята міласэрнасці ў “Карытас” i зарганiзаваны Сацыяльным цэнтрам "Шчаслівы малыш".

У Доме дзіцяці №1 знаходзяцца дзеці-інваліды да 4-х год. На студзень 2016 г. тут знаходзіліся 82 дзіцяці. Усе яны нарадзіліся з асаблівасцямі развіцця і маюць цяжкія, часта несумяшчальныя з жыццём захворванні. Да некаторых дзяцей пастаянна прыходзяць іх мамы і таты, але такіх вельмі малы адсотак. Іншыя дзеткі могуць атрымаць неабходную ім для жыцця і развіцця любоў толькі ад выхавацеляў ці валанцёраў.

Мінска-Магілёўскі “Карытас” запрашае жадаючых далучыцца да гэтай і не толькі гэтай добрай ініцыятывы стаўшы валанцёрам. Далучыцца да валанцёрскай дзейнасці “Карытас” можна натступным чынам:

- напісаць на пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

- пазваніць па нумары +375 29 360-53-06 (Сяргей – каардынатар валанцёраў)

    

caritas-minsk.by

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы