15 красавіка валанцёрамі Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім сумесна з супрацоўнікамі Цэнтра дзяцей і моладзі Глыбоцкага раёна было арганізавана і праведзена мерапрыемства "Сезон добрага настрою» з людзьмі, якія пражываюць у псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў у в. Петрунова (Глыбоцкі р-н ).

Дырэктар парафіяльнага «Карытас» Генадзь Бервячонак прывітаў усіх прысутных і пажадаў добрага настрою і актыўнага ўдзелу ў забаўляльна-гульнявой праграме.

Цёплае вясновае надвор'е і яркае сонейка спадарожнічала да ўдзелу ў танцавальных размінках, сумесных гульнях і выкананню знаёмых песень. Удзельнікі падарылі адзін аднаму пазітыў, адкрытае сэрца і ўвагу, у якой усе мы сапраўды маем патрэбу.

Дабрыня і міласэрнасць дапамагаюць людзям заставацца людзьмі, незалежна ад стану здароўя і дабрабыту. Пры жаданні і цярплівасці любы чалавек можа авалодаць гэтымі годнымі якасцямі.

Ад кіраўніцтва дома-інтэрната атрымана згода на штомесячныя сустрэчы валанцёраў з людзьмі, якія пражываюць у інтэрнаце. 

catholicnews.by

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы