5 чэрвеня ў дзіцячым праекце «Анёлы дабра» «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі адбылося свята для дзяцей, маленькіх пацыентаў артапеда-траўматалагічнага аддзялення дзіцячай абласной бальніцы г. Гродна прымеркаваны да Дня абароны дзяцей.

Праграма была разнастайнай. Валанцёры «Карытас» Гродна падрыхтавалі вясёлыя гульні, праводзілі конкурсы, спявалі дзіцячыя спевы, а дзеці былі шчаслівыя ад салодкіх падарункаў і ўвагі. На завяршэнне праграмы кожны з дзяцей прымацаваў смайлік са сваім імем на вясёлку, бо яна з'яўляецца навалай ўсіх фарбаў жыцця і дзеці жадаюць быць такімі ж прыгожымі, шчаслівымі, яркімі, і вядома  здаровымі! 

 

 

Тэкст і фота Алег Гарбачоў

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы