1 чэрвеня, у Сусветны дзень дзіцяці, валанцёры "Карытас" Гродзенскай дыяцэзіі сабраліся, каб разам павіншаваць маленькіх выхаванцаў дашкольнай групы "Карытас" для дзяцей з асаблівасцямі развіцця ў ДУА "Цэнтр развіцця дзіцяці №30 г. Гродна".
Для дзяцей было прыгатавана мноства сюрпрызаў: салодкія падарункі, конкурсы і забавы.
Валанцёры "Карытас" прыкладваюць вялікія намаганні, каб падобныя мерапрыемствы праводзіліся часцей, бо гэта і ёсць асноўная мэта інтэграцыйнага праекта - спрыяць сацыялізацыі дзетак з асаблівасцямі развіцця і дапамагаць ім атрымліваць як мага больш станоўчых эмоцый ад навакольнага свету.
Тэкст: Алег Гарбачоў
Фота: Крысціна Рукша