У рамках фестывалю мастацкай творчасці «Таленты чыстых сэрцаў», з 26 па 29 траўня 2016 г., адбудзецца 4-х дзённы пленэр, які арганізуюць «Моладзевая місія "Чыстае сэрца"» сумесна з упраўленнем адукацыі Мінскага аблвыканкама пры супрацоўніцтве з “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (Мінскі район, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1) у рамках Міжнароднага дня абароны дзяцей. Фестываль праводзіцца для выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, спецыяльных школ і цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з мэтай стварэння ўмоў, накіраваных на выяўленне і рэалізацыю індывідуальных здольнасцяў дзяцей пры дапамозе развіцця інклюзіўнай прасторы.

Асноўнымі задачамі фестывалю з'яўляюцца:

Далучэнне дзяцей да творчасці, стварэнне ўмоў для самарэалізацыі і самаразвіцця іх здольнасцяў у розных напрамках мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці;

Садзейнічанне духоўна-маральнаму і грамадзянскаму выхаванню дзяцей-сірот і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі;

Аказанне псіхалагічнай падтрымкі хворым на анкалогію дзецям, якія праходзяць лячэнне і рэабілітацыю ў ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі» ў Бараўлянах;

Прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці стварэння інклюзіўнай прасторы з улікам станаўлення індывідуальных здольнасцяў дзяцей;

Развіццё фестывальнага і валанцёрскага руху;

Актывізацыя прафесійных кампетэнцый педагогаў і распаўсюджванне эфектыўнай педагагічнай практыкі.

У рамках фестывалю запланаваныя канцэрты, конкурсы, выставы, майстар-класы, экскурсіі, канферэнцыі, сустрэчы дзяцей з народнымі ўмельцамі, творчымі дзеячамі і іншыя мерапрыемствы. Заключным акордам фестывалю стане дабрачынны канцэрт у ГУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі» ў Бараўлянах напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Партнёрамі фестывалю з'яўляюцца камітэт па адукацыі Мінскага гарвыканкама, упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мерсибо».

Каб забяспечыць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў фестываля "Таленты чыстых сэрцаў", “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі шукае сродкі.

Для тых, хто жадае падтрымаць ініцыятыву – рэквізіты для ахвяраванняў:

УНП 101131305, ОКПО 37416965

Р.с. 3135000000021 в филиале 510

ОАО «АСБ Беларусбанк», код 603

Тэл / факс: (017) 265-18-78

e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

caritas-minsk.by

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы