Канферэнцыя праходзіла 23-26 мая ў г. Лурд (Францыя). Мэтай дадзенай канферэнцыі было абмеркаваць тэмы прысвечаныя барацьбе з беднасцю, салідарнасцю і сацыяльнаму ўдзелу на агульнаеўрапейскім узроўні з іншымі ўдзельнікамі з 46 краін свету: людзьмі, якім дапамог «Карытас», а таксама супрацоўнікамі і валанцёрамі арганізацыі.
У рамках рэгіянальнай канферэнцыі «Caritas» Europa былі прадугледжаны тры сходы, падчас якіх удзельнікі былі падзеленыя на невялікія групы па прынцыпу моўнай прыналежнасці.
Першы дзень канферэнцыі быў прысвечаны знаёмству удзельнікаў, каб пакласці пачатак зносінам паміж людзьмі, якія незнаёмыя і жылі ў розных кутках свету. Удзельнікам была прапанавана прэзентацыя-гульня, якая дапамагла сказаць адзін аднаму пра сябе, абстрагуючыся ад сацыяльнага становішча і працы. Знаёмства было накіравана ў першую чаргу на тое, каб раскрыць адзін аднаму свае таленты і расказаць пра свае інтарэсы.
Другі дзень быў прысвечаны слову Божаму. Удзельнікам было прапанавана апрабаваць прыём, які дазволіць ўвасобіць у жыццё сумесную медытацыю, падчас якой у кожнага з удзельнікаў была магчымасць выказацца. Тым самым, арганізатары канферэнцыі хацелі падкрэсліць, што ўсе ўдзельнікі могуць выступаць нароўні з астатнімі, незалежна ад іх сацыяльнага становішча.
У трэці дзень удзельнікі маглі падзяліцца ўласнымі ўражаннямі ад канферэнцыі, а таксама падзяліцца атрыманым досведам. Удзельнікам прапаноўвалі адказаць на пытанні: Што мяне кранула? З чым я вяртаюся дадому? Што я хачу зрабіць, калі вярнуся ў сваю краіну?
На працягу трох дзён удзельнікі ў складзе нацыянальных дэлегацый мелі магчымасць правесці час разам ў непаўторным месцы і асяроддзі. У рамках канферэнцыі быў прадугледжаны час як на сумесны адпачынак і групавыя мерапрыемствы, так і на ўдзел у тэматычных семінарах.
Прадстаўнікі «Карытас» Беларусь адзначылі, што на канферэнцыі ўсе змаглі знайсці сваю нішу інтарэсаў, адносіны паміж удзельнікамі былі вельмі чулымі, усе атрымалі шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў. А таксама дзякуюць арганізатарам канферэнцыі за магчымасць даведацца аб праблемах людзей з іншых краін.