21 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень чалавека з сіндромам Дауна (World Down Syndrome Day). Гэтая дата ўвайшла ў каляндар у 2005 годзе. Ініцыятыва належала ўдзельнікам VI сімпозіума, прысвечанага гэтай тэме.
Генеральная Асамблея пастанавіла што гэты Дзень будзе адзначацца 21 сакавіка кожны год пачынаючы з 2012 года і прапанавала ўсім дзяржавам-сябрам, адпаведным арганізацыям сістэмы ААН і іншым міжнародным арганізацыям належным чынам адзначаць Сусветны дзень людзей з сіндромам Дауна, з тым каб павышаць узровень інфармаванасці грамадскасці аб дадзеным захворванні.
Сама ж дата 21 сакавіка была абрана не выпадкова - гэта сімвалічнае абазначэнне самога сіндрому Дауна, прычынай якога з'яўляецца трысомія адной з храмасом: у чалавека, які пакутуе гэтым захворваннем, 21-я храмасома існуе ў трох копіях. У перакладзе на «мову календара» атрымалася 21-е чысло трэцяга месяца.