У апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца сусветны дзень барацьбы з праказай. Мэта яго - прыцягнуць увагу да праблемы не толькі медыцынскай, але і шырокай сусветнай грамадскасці, органаў адміністрацыйнага кіравання, грамадскіх арганізацый, дзелавых колаў, дабрачынных фондаў, рэлігійных суполак і прыватных асоб.

Праказа гэта хранічнае інфекцыйнае захворванне, якое звычайна дзівіць скуру і перыферычныя нервы.

Сусветны дзень барацьбы з праказай, заснаваны ў 1953 годзе Раўлем Фоллеро, які прысвяціў усё сваё жыццё барацьбе з хваробай Хансена - праказай. Адзначаецца з 1954 года. “Святы Францыск 20-га стагоддзя”- так яшчэ пры жыцці называлі Раўля Фоллера. Французскі паэт, пісьменнік і журналіст прысвяціў сваё жыцця барацьбе з праказай і дыскрымінацыей хворых на яе. У 1948 годзе Раўль Фоллеро заснаваў Ордэн Міласэрнасці, а ў 1966 годзе- Федэрацыю еўрапейскіх супрацьпраказных асацыяцый.

 

Праказа, па агульным перакананні, - адно з самых старажытных захворванняў. Пра яе згадваецца ў Старым Запавеце, але большасць сучасных даследчыкаў мяркуюць, што ў біблейскія часы праказай называлі цэлы шэраг скураных хвароб, якія рабілі хворага «нячыстым».

У Сярэднявечнай Еўропе дзякуючы «крыжовым паходам» праказа распаўсюдзілася досыць шырока. З XII па XIV стагоддзе захворванне праказай дасягнула ў Еўропе свайго піка, затым пачала хутка падаць і да канца XVI стагоддзя знікла ў большасці еўрапейскіх краін, за выключэннем міжземнаморскага ўзбярэжжа, шэрагу рэгіёнаў Расіі і Скандынавіі. У Амерыку праказу прынеслі першыя каланісты з Іспаніі, Партугаліі і Францыі. Новы ўздым захворвання быў выкліканы афра-амерыканскім рабагандлем, які прывёў да з'яўлення праказы ў некаторых раёнах заходняга паўшар'я.

Праказа не адносіцца да масавых захворванняў, аднак па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў свеце ёй пакутуюць каля 11 мільёнаў чалавек, сярод якіх мужчын ўтрая больш, чым жанчын. Дзеці больш успрымальныя на праказу, чым дарослыя.

azertag.az, calend.ru

Хачу дапамагчы

Хачу стаць валанцёрам!

Прашу дапамагчы