Шукаем валанцёраў!
З 4 лютага па 4 жніўня 2016 года ў гіпермаркетах ГІППА на Гарэцкага 2, Ігуменскім Тракце 30 і пр. Партызанскім 150 А будзе праходзіць акцыя "Добры чацвер". Гэтая акцыя накіравана на збор неабходных тавараў для выхаванцаў дзіцячых дамоў і дамоў-інтэрнатаў Мінскай вобласці.
Кожны чацвер з 18.00 да 21.00 два валанцёра будуць стаяць на ўваходзе ў гандлёвы зал і раздаваць улёткі з пералікам тавараў, неабходных дзіцячым дамам. Каля валанцёраў будуць знаходзіцца кош для збору тавараў.
Па пытанням валанцёрскай дапамогі можна звязвацца па наступных нумарах:
375 29 360 53 06 Сяргей (каардынатар валанцёраў “Карытас” Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі)
8029 622-19-41 Наталля (фонд Прападобнай Еўфрасінні Полацкай).
Дапамагчы выхаванцам дзіцячых дамоў і дамоў-інтэрнатаў Мінскай вобласці проста:
Вы можаце набыць у краме і пакінуць на выхадзе ў валанцёра ў кошы неабходныя дзецям тавары:
- Падгузнікі;
- Прадметы асабістай гігіены: шампунь, мыла, зубную пасту і шчоткі, вільготныя сурвэткі, туалетную паперу;
- Развіваючыя цацкі І наборы для творчасці: фарбы, алоўкі, фламастэры, альбомы для малявання, размалёўкі, наборы для лепкі, мазаікі, пазлы, наборы бісеру.
Акцыя «Добры чацвер» арганізавана пры падтрымцы:
Фонду прападобнай Ефрасінні Полацкай,
Брацтва ў гонар Свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага,
Дабрачыннага таварыства «Карытас».