Беларусь стала домам для ста тысяч украінцаў - Жан Бушардзі
Беларусь стала домам больш чым для 100 тыс. грамадзян Украіны. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ ААН) у Беларусі Жан Іў Бушардзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Прыбыўшыя ў Беларусь ўкраінцы - гэта дадаткова 1% да агульнай колькасці насельніцтва рэспублікі. А калі дадаць ўсіх асоб, падмандатных УВКБ ААН, то кожны 75-ы чалавек у краіне з'яўляецца альбо вымушаным мігрантам, альбо бежанцам, альбо асобай без грамадзянства, альбо асобай, якая шукае прыстанішча ў Беларусі, - канстатаваў Жан Іў Бушардзі. - Украінцы складаюць большасць асоб, якія шукаюць прытулак у Беларусі ".
“Быць Любоўю ў сэрцы Касцёла, Маёй Маці”- знаёмства з новым дырэктарам Мінска-Магілёўскага "Карытас"
1 кастрычніка 2015 года прызначаны новы дырэктар Рэлігійнай міссіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Ім стаў прадстаўнік Ордэна Братоў Капуцынаў а. Андрэй Жылевіч. Прапануем Вашай увазе інтэрв’ю з новапрызначаным дырэктарам.
Паважаны бр.Андрэй, вітаем Вас на пасадзе дырэктара Рэлігійнай міссіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Раскажыце, калі ласка, крыху пра сябе.
Я нарадзіўся на Гродзеншчыне ў в. Камянчане Іўеўскага раёна. Вучыўся ў Ліпнішкаўскай сярэдняй школе. Адначасова быў міністрантам у парафіі Ліпнішкі, дзе працавалі браты капуцыны. Там пачаў прыглядацца да жыцця братоў. Пасля заканчэння школы у 1996 годзе напісаў просьбу да правінцыяла Варшаўскай правінцыі аб прыняцці ў Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў і быў прыняты. Ад верасня 1996 года распачаў навіцыят у Ордэне ў Польшчы, а ў 2002 склаў вечныя манаскія шлюбы.
Паслуга Любові- у "Карытас" Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прызначаны новы дырэктар
1 кастрычніка 2015 года дэкрэтам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, на пасаду дырэктара Рэлігійнай місіі “Дабрачынннае каталіцкае таварыства Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі быў прызначаны а. Андрэй Жылевіч OFMCap.
Айцец Андрэй Жылевіч OFMCap нарадзіўся 19 чэрвеня 1979 года ў в. Каменчане, Ліпнішкаўскай парафіі, Гродзенскай дыяцэзіі.
У 1996 годзе пасля заканчэння сярэдняй школы ўступіў у Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў.
У першы дзень кастрычніка святкуецца “Дзень пажылога чалавека”
"Успамінайце настаўнікаў вашых, якія прапаведавалі вам слова Божае, і, гледзячы на канец іхняга жыцця, пераймайце іхнюю веру" Папа Францішак.
Міжнародны дзень пажылых людзей штогод адзначаецца 1 кастрычніка. З 1991г. згодна з рашэннем Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У Беларусі Дзень пажылых людзей таксама адзначаецца 1 кастрычніка.
Грамадскія арганізацыі і фонды арганізоўваюць у гэты дзень розныя дабрачынныя акцыі. Мэта правядзення таких мерапрыемстваў- гэта прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем пажылога ўзросту. Са свайго боку "Карытас" таксама аказвае немалаважную дапамогу пажылым людзям. Штогод дзейнічае праект па аказанні падтрымкі старэйшаму пакаленню "Зімовая дапамога".
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.