1 чэрвеня - Міжнародны дзень дзяцей і Сусветны дзень бацькоў
«Шэдэўрам грамадства з'яўляецца сям'я: тыя, любячыя адзін аднаго мужчына і жанчына»
Папа Францішак
1 чэрвеня, у першы дзень лета, увесь свет адзначае Міжнародны дзень дзяцей, таксама вядомы як Міжнародны дзень абароны дзяцей, які быў абвешчаны ў 1949 годзе Кангрэсам Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын.
Дзень абароны дзяцей — гэта не толькі вясёлае свята для саміх дзяцей, але і напамін грамадству пра патрэбу абароны правоў дзіцяці, каб усе дзеці раслі шчаслівымі, вучыліся, займаліся любай справай і ў будучыні сталі выдатнымі бацькамі і грамадзянамі сваёй краіны.
Вельмі сімвалічна, што ў гэты дзень ва ўсім свеце ўжо трэці год запар адзначаецца і іншае свята, якое мае дачыненне да выхавання і аховы жыцця дзяцей, — Сусветны дзень бацькоў.
Арцыбіскуп Оскар Рамэра: "прамень святла" для дабрачыннасці
Падчас 20-Генеральнай Асамблеі ў Рыме 12-17 мая арцыбіскуп Рамэра быў абраны ў якасці апекуна “Карытас Інтэрнацыаналіс”.
Саюз "Карытас" лічыць, што арцыбіскуп Оскар Рамэра з Сан-Сальвадор быў "праменем святла для ўсіх, хто працуе ў сферы дабрачыннасці".
Арцыбіскуп Рамэра быў перакананым заступнікам бедных і змагаром за мір. Ён быў забіты падчас Імшы ў Сан-Сальвадоры ў 1980 годзе пасля таго як ён неаднаразова асуджаў насіленне ў яго краіне. Ён прылічаны да лікубласлаўлёных у сталіцы Сальвадора 23 мая.
"Майская сустрэча" для супрацоўнікаў і валанцёраў "Карытас"
У жыцці Дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” добрай традыцяй стала правядзенне Майскай сустрэчы для супрацоўнікаў і валанцёраў арганізацыі.
Сустрэча, якая адбылася 25 мая ў г. Лепель (Віцебская дыяцэзія), распачалася Святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Напачатку дырэктар “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі кс. Андрэй Аніскевіч прывітаў біскупа Алега і ўсіх прысутных. У сваім прывітальным слове біскуп адзначыў знакавасць Майскай сустрэчы ў дзень свята Найсвяцейшай Панны Марыі і выказаў радасць прысутнасці сярод супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас”.
Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць» абсталявала дзіцячае аддзяленне бальніцы
Дабрачынная каталіцкая Місія «Карытас-Міласэрнасць» скончыла праект па аснашчэнню гульнявога пакоя ў дзіцячым афтальмалагічным аддзяленні Гомельскай абласной клінічнай спецыялізаванай бальніцы. Па словах бацькоў і лекараў аддзялення, дзеці кожны дзень з нецярпеннем чакаюць гульняў і заняткаў у гульнявой. У першую чаргу таму, што цяпер там стала больш светла і з'явілася шмат цікавых гульняў. Лекары рады, што ў гульнявой з'явілася больш матэрыялаў з дробнымі дэталямі, што вельмі карысна і неабходна дзецям асабліва пасля аперацый.
Таксама былі закуплены кампутары і ноўтбукі для дзіцячага афтальмалагічнага аддзялення, што дало магчымасць загрузіць для дзяцей новыя праграмы для прафілактыкі, лячэння і паляпшэння зроку. Дзякуючы набытым ноўтбукам, якія лёгка пераносіць з месца на месца, лячэнне можна праводзіць не толькі ў першай палове дня, калі адкрыты спецыяльны пакой, але і ў другой палове дня і вечарам. Гэта палепшыла якасць лячэння і прафілактыкі, а таксама дало магчымасць абслугоўваць больш дзяцей.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.