Тэма 2015 году: Выкараненне крайняй беднасці і голаду
Удвая скараціць лік людзей, якія жывуць менш чым на адзін даляр у дзень да 2015 года і ўдвая скараціць лік тых, хто галадае. Забеспячэнне поўнай і прадукцыйнай занятасці і годнай працы для ўсіх, уключаючы жанчын і маладых людзей.
У нашым свеце 1,4 мільярда чалавек жывуць у тым, што завецца крайняя галеча - яны выжываюць менш чым на $ 1,25 у дзень. Хоць, да 2015 года лічыцца, што гэты лік будзе зніжаны прыкладна да 920 млн чалавек - дасягненне Мэты тысячагоддзя ў вобласці развіцця ў некалькіх рэгіёнах свету.
Калядная сустрэча 2014 для супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас”
18 снежня ў цэнтры св. Лукі адбылася Калядная сустрэча для супрацоўнікаў і валанцёраў дабрачыннага таварыства “Карытас”.
Сустрэча распачалася Святой Імшой, якую ўзначаліў Апостальскі Нунцый ў Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
“Карытас” падараваў Калядную казку для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі
14 снежня ў Моладзевым араторыі імя св.Яна Боско Дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй “Карытас” было праведзена свята для дзетак з абмежаванымі магчымасцямі. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня людзей з абмежаванымі магчымасцямі, але таксама для дзяцей і іх бацькоў стала сапраўдным падарункам на Каляды.
“О Зорка Бэтлеема, у небе заззяй маім…”: “Карытас” арганізаваў дабрачынную Калядную акцыю
14 снежня на тэрыторыі касцёла свв. Сымона і Алены прайшла дабрачынная Калядная акцыя “Бэтлеемская зорка”, арганізатарам якой выступіла Дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас”.
На працягу апошняга месяца валанцёры і маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі з “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі, “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі і “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі рабілі Калядныя падарункі, якія людзі мелі магчымасць набыць падчас акцыі. Таксама кожны жадаючы мог больш даведацца пра дзейнасць “Карытас”.
Апошняе на блогу
У Карытас Беларусь адкрыты дабрачынны рахунак для дапамогі мігрантам
Каталіцкі Касцёл заўсёды побач з тымі, хто знаходзіцца ў патрэбе і ў складаных жыццёвых абставінах.
«Кожны чалавек, незалежна ад таго, адкуль ён родам, для нас ён як сястра ці брат. Да ўсіх людзей, незалежна ад іх паходжання або прычын падарожжа, трэба адносіцца з павагай", - мяркуе дырэктар Карытас Беларусь ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч.